Беларуская Служба

Расія «адкрыла» Марыупаль і Бярдзянск для замежных суднаў

25.08.2025 14:33
Гэта дасць магчымасць акупацыйным уладам актыўней вывозіць скрадзеную прадукцыю з Данбаса і часова акупаваных тэрыторый Запарожскай вобласці.
  ()
Зімовы Бердзянск (ілюстрацыя)Крыніца: https://www.polskieradio.pl

Расія ўключыла акупаваныя Марыупаль і Бярдзянск у пералік портаў, адкрытых для заходу замежных суднаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі Цэнтр транспартных стратэгій.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр краіны-агрэсара Міхаіл Мішусцін. Паводле прадстаўнікоў так званай ДНР, гэта дасць магчымасць акупацыйным уладам актыўней вывозіць скрадзеную прадукцыю з Данбаса і часова акупаваных тэрыторый Запарожскай вобласці.

Асноўнымі грузамі Марыупальскага порта з’яўляюцца метал, вугаль і збожжа. Менавіта гэтыя тавары, па інфармацыі СМІ, плануюць масава вывозіць расійскія акупанты.

Раней паведамлялася, што праз Марыупальскі порт штомесца незаконна вывозяць ад 40 да 60 тысяч тон карысных выкапняў. У сваю чаргу, праз Бярдзянскі порт летась было вывезена больш за 300 тысяч тон скрадзенага ўкраінскага збожжа.

эж


Украінская ўцякачка: Мы вышлі ў зону камфорту, але думкамі мы дома

24.02.2023 15:09
80% паўналетніх украінцаў, якія прыбылі з Украіны пасля 24 лютага 2022 г., знайшлі працу ў Польшчу.