Беларуская Служба

У рамках 19-га пакета санкцый Еўракамісія прапануе цалкам адмовіцца ад звадкаванага прыроднага газу з Расіі

20.09.2025 15:00
Адным з яго элементаў з'яўляецца забарона на імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу.
Сцяг ЕўрасаюзаCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія разаслала дзяржавам-членам праект 19-га пакета санкцый супраць Расіі. Адным з яго элементаў зʼяўляецца забарона на імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу.

Эксперт Energetyka24.com Караль Быздра (Karol Byzdra) лічыць, што краіны, якія выкарыстоўвалі расійскі звадкаваны прыродны газ, могуць замяніць яго пастаўкамі з іншых кірункаў:

- На рынку з’явіліся суб’екты, здольныя замяніць расійскіх пастаўшчыкоў. Зараз гаворка ідзе, перш за ўсё, пра цану. Тут лідарам з’яўляецца Катар – экспартны «нумар адзін», калі гаворка ідзе пра звадкаваны газ у свеце. Нагадваю, Польшча таксама купляе газ, які паступае з гэтага кірунку.

Еўракамісія таксама прапанавала, сярод іншага, увесці забарону на трансакцыі з расійскімі нафтакампаніямі «Раснафта» і «Газпром нафта». Ёсць таксама прапанова пашырыць спіс кампаній з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а якія закупляюць расійскія энергетычныя рэсурсы, у тым ліку, гаворка ідзе пра кампаніі з Кітая.

Для ўступлення ў сілу санкцый патрабуецца аднагалоснасць усіх краін ЕС.

IAR/аз

Еўрапейская камісія прыняла праект 19-га пакета санкцый супраць Расіі

19.09.2025 15:30
ЕК хоча ўвесці забарону на імпарт расійскага СПГ у рамках 19-га пакета санкцый супраць Расіі.