У ноч на 23 верасня дроны масіравана атакавалі адразу некалькі рэгіёнаў Расіі. Адной з асаблівасцяў гэтай атакі было выкарыстанне невядомых аэрастатаў, якія збілі з панталыку расійскую супрацьпаветраную абарону, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны Расіі.
Пралёт аэрастатаў фіксавалі ў Маскоўскай вобласці, Маскве, Чувашыі і Татарстане, Яраслаўскай і Цвярской абласцях. Расійскія «ваенкары» заяўлялі аб тым, што паветраныя шары нібыта ляцелі на вышыні каля 10 км над Масквой і неслі баявую частку.
На заяўленай вышыні звычайна лётаюць пасажырскія і транспартныя самалёты. Журналісты адзначылі, што з'яўленне неўстаноўленых абʼектаў на гэтых вышынях можа дэзарганізаваць паветраны транспарт і перашкодзіць працы расійскіх сістэм СПА.
вс