Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ці прынясе зіма трэцюю хвалю бежанцаў з Украіны?

17.11.2026 14:30
Хоць польскія ўлады лічаць такі сцэнарый малаверагодным, то, на ўсялякі выпадак, рыхтуюцца да яго.
, , 15  2026 .
Чарнаморск, Украіна, 15 лістапада 2026 г.PAP/Alena Solomonova

Расія разбурае лініі электраперадач ва Украіне, каб выклікаць гуманітарную катастрофу. Гэта можа быць самая цяжкая зіма з пачатку вайны, перасцерагаюць суразмоўцы газеты «Rzeczpospolita».

Расійскія атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру могуць прывесці да масавага прытоку бежанцаў у Польшчу гэтай зімой. Гаворка ідзе нават пра 2,5 мільёна чалавек, лічаць эксперты.

Атакі на цепла- і электрасеткавую інфраструктуру, лініі электраперадачы, а таксама каналізацыйныя і водазабеспячальныя сістэмы могуць зрабіць жыццё ў буйных гарадах невыносным, кажа Кшыштаф Нечыпар з Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Паводле былога афіцэра Службы ваеннай разведкі падпалкоўніка Мацея Каровая, патэнцыйны адток гарадскога насельніцтва можа быць большым, чым хваля бежанцаў на пачатку вайны. Паводле яго, з Адэсы і Кіева, дзе пражывае каля 4,5 мільёна чалавек, у Польшчу могуць з’ехаць да 2,5 мільёна бежанцаў.

Менавіта таму, паводле выдання, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разглядае тры сцэнарыі: адсутнасць прытоку бежанцаў, прыток украінцаў, у якіх у Польшчы ўжо ёсць члены сям’і і масавая міграцыя ў Польшчу.

Паводле звестак газеты, ваяводы правялі інвентарызацыю інфраструктуры і рэсурсаў, якія ёсць у іх распараджэнні, а Памежная служба сочыць за сітуацыяй на мяжы.

Намеснік міністра польскага МУС Мацей Душчык лічыць, што найбольш верагодны варыянт – прыбыццё ўкраінцаў, у якіх у Польшчы ўжо ёсць члены сям’і. Як кажа палітык, «ужо паступаюць асобныя пытанні аб магчымасці прытулку ў Польшчы на зіму», але ён падкрэслівае, што «на дадзены момант надзвычайнай сітуацыі няма».

Між тым, «Rzeczpospolita» нагадвае, што Польшча закрыла большасць пунктаў прыёму і цэнтраў масавага размяшчэння бежанцаў, створаных у 2022 годзе. У цяперашні час працуюць толькі два: у Пшэмыслі і Любліне.

аз

Уладзімір Зяленскі: Мы вывелі са строю больш за 55 працэнтаў магутнасцей расійскіх НПЗ

16.11.2026 09:00
Паводле прэзідэнта Украіны, Расія выбірае адзін рэгіён у якасці цэлі і канцэнтруе атакі на яго энергетычнай сістэме на працягу некалькіх дзён.

Кіраўнік МЗС Польшчы: Для Расіі замежныя заваёвы важнейшыя за дабрабыт уласных грамадзян

16.11.2026 10:01
Апошнія патрабаванні Масквы дэманструюць пастаянную праблему ў расійскай палітычнай культуры, лічыць Радаслаў Сікорскі.