Беларуская Служба

У Кіеў прыехалі прадстаўнікі Еўрасаюза

01.12.2024 11:05
У сталіцы Украіны з візітам знаходзяцца прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас і камісар па пашырэнні ЕС Марта Кос.
Antonio Costa, Kaja Kallas i Marta Kos pojechali z wizytą do Kijowa
Antonio Costa, Kaja Kallas i Marta Kos pojechali z wizytą do KijowaAntonio Costa/X

Кая Калас падчас візіта заявіла, што яе паведамленне яснае: Еўрапейскі саюз хоча, каб Украіна выйграла гэтую вайну.

«Мы зробім для гэтага ўсё магчымае», — падкрэсліла яна.

Еўрапарламент на пасяджэнні 27 лістапада зацвердзіў новы склад Еўракамісіі на чале з Урсулай фон дэр Ляен. Новая Еўракамісія пачне працу 1 снежня.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у пятніцу, 29 лістапада, афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы былому прэм'ер-міністру Партугаліі Антоніу Кошту.

вх