Polskie Radio

Украіна: Вайскоўцы знішчылі расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута

Ostatnia aktualizacja: 09.08.2023 11:01
За апошнія суткі ўкраінцы вялі наступ на Данбасе, Херсонскай вобласці і на поўдні краіны.

На думку вайсковых аналітыкаў, расійская абарона ўжо настолькі аслабленая, што на асобных участках можна чакаць прарыву фронту Узброенымі сіламі Украіны.

У адказ на ўкраінскі штурм агрэсар нанёс удары з паветра па цывільных аб'ектах Украіны.
За апошнія суткі ўкраінцы вывелі з ладу расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута. Прадстаўнік усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты паведаміў, што на гэтым участку фронту загінулі 65 вайскоўцаў агрэсара, 120 атрымалі раненні.

- За ноч расіяне тройчы ўдарылі па Нікапалі на поўдні Украіны. 18-гадовы хлопец загінуў на месцы здарэння, яшчэ трое мужчын атрымалі раненні. Пашкоджаныя касцёл і жылыя пабудовы. Колькасць ахвяр панядзелкавага ракетнага абстрэлу Пакроўска ўзрасла да дзевяці. Выратавальныя службы Украіны паведамілі, што пацярпелі больш за 80 чалавек, у тым ліку паліцэйскія, ратавальнікі і дзеці.