У Вігілію, два дні Божага нараджэння, а таксама ў пятніцу і суботу на польскіх дарогах здарыліся 285 ДТЗ, у якіх загінулі 34 асобы – вынікае са статыстыкі паліцыі. Агулам параненыя былі 347 чалавек, затрыманыя 797 нецвярозых кіроўцаў.
З аўторку ў цэлай Польшчы працягваецца акцыя пад назвай «Бяспечны ўік-энд – Божае Нараджэнне». Акцыя будзе працягвацца да 22.00 у нядзелю. У гэтым часе кожны дзень на дарогі выязджае ў сярэднім каля 5 тысяч паліцыянтаў. Яны працуюць пераважна ў найбольш небяспечных месцах, а таксама на выездах з вялікіх гарадоў.
- Больш за ўсё мы баімся вынікаў колькасці нецвярозых кіроўцаў, – казаў перад пачаткам акцыі інспектар дарожнага руху Радаслаў Кобрысь.
У 2018 годзе ў аналагічным перыядзе часу адбылося 457 ДТЗ, у якіх загінулі 46 чалавек, а 559 былі параненыя. Паліцыя затрымала 1275 нецвярозых кіроўцаў.
ав