Беларуская Служба

У Вільні адбыліся польска-літоўскія ўрадавыя кансультацыі

17.09.2020 13:36
Прэмʼеры Польшчы ды Літвы падпісалі дэкларацыю наконт сітуацыі ў Беларусі.
-     -
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ды прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс СквернялісAP/Radek Pietruszka

Прэмʼер міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі находзіцца з афіцыйным візітам у Літве. Галоўнымі тэмамі польска-літоўскіх перамоў сталі эканоміка ды бяспека.

Польскі прэмʼер-міністр назваў беспрэцэдэнтным узровень польска-літоўскага супрацоўніцтва і сумесную рэалізацыю ініцыятываў. Кіраўнік польскага ўрада выказаў надзею, што адносіны застануцца такімі ж прафесійнымі, сумленнымі, шчырымі і ўзаемавыгаднымі, як і раней.

У Вільні праходзяць польска-літоўскія кансультацыі. Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падзякаваў літоўцам за далучэнне да ініцыятывы «Трох мораў», які для Варшавы мае стратэгічнае вымярэнне.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што праведзеныя кансультацыі – гэта падзея, якой польскі бок надае асаблівае значэнне.

- Я хацеў бы, каб яны служылі для ўзгаднення пазіцый па найбольш важных актуальных тэмах, а таксама па стратэгічных, і ва ўсіх аспектах польска-літоўскага супрацоўніцтва.

Урадавыя дэлегацыі ў Вільні абмяркоўвалі таксама пытанні бяспекі, пэгіянальнага супрацоўніцтва, і трансатлантычныя адносіны. Таксама падпісана дэкларацыя аб стратэгічным партнёрстве і аб сітуацыі ў Беларусі.

юл