Беларуская Служба

Расце папулярнасць супрацы ў рамках ініцыятывы «Трох мораў»

19.10.2020 13:30
Праект мог бы ахапіць Польшчу, Літву, Латвію, Эстонію, Беларусь, Украіну, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Румынію і краіны былой Югаславіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneREDPIXEL.PL/shutterstock.com

Пашыраецца папулярнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках гэтай званай ініцыятывы «Трох мораў». Пра гэта заявіў у эфіры Польскага радыё віцэ-міністр замежных спіраў Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk). Да ініцыятывы імкнуцца далучыцца нават тыя дзяржавы, якія раней ставіліся да яе скептычна.

Меркаваннем віцэ-міністра, праект «Трох мораў», які карыстаецца падтрымкай амерыканскіх уладаў, становіцца рэальнай сілай у Еўропе.

- Гэты праект па-першае карысны, па-другое – рэальны, а па-трэцяе, ён з’яўляецца на столькі магутным (у пераносным значэнні), што прыцягвае іншых. Таму, на маю думку, у яго ёсць рэальныя шанцы на будучыню.

Праект «Трох мораў» прадугледжвае стварэнне альянсу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на аснове добраахвотнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі. Краіны, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве, будуць сканцэнтраваны на дасягненні агульных інтарэсаў і супрацы, заснаванай на салідарнасці. Праект, па ідэі, павінен уключаць тэрыторыю паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным морамі, гэта значыць Польшчу, Літву, Латвію, Эстонію, Беларусь, Украіну, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Румынію і краіны былой Югаславіі.

ПР/нг