Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

22.08.2019 09:00
У перадачы – кампазіцыя аўтарства Раксаны Вэнгель, якая адпавядае яе маладому, рашучаму характару.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння ў нашай перадачы прагучыць кампазіцыя пясняркі, якая, думаю, не менш вядомая ў Беларусі, чым у сябе на Айчыне, у Польшчы. Гаворка ідзе пра Раксану Вэнгель (Roksana Węgiel) – маладую дзяўчыну, падлетка, якая стала ўжо сапраўднай зоркай.

Раксана нарадзілася ў студзені 2005 году ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы, дзе закончыла пачатковую школу, а таксама музычную школу ў класе фартэпіяна. На ўрокі спеву пачала хадзіць ва ўзросце васьмі гадоў, спявала ў касцельным хоры. У 2018 годзе перамагла ў польскім тэле-шоў дзіцячай песні, дзякуючы галасам тэлегледачоў атрымала першае месца. У гэтым жа годзе яе кандыдатура была запрапанаваная на конкурс дзіцячага Еўрабачання, які адбываўся ў Менску. І там таксама заняла першае месца, а ролік з яе песняй «Anyone I Want to Be» за менш чым тры тыдні набраў больш за два мільёны праглядаў. Дарэчы, падчас галасавання яна атрымала найбольш балаў дзякуючы галасам гледачоў, бо прафесійнае журы дало ёй толькі сёмае месца.

Прыгожы, моцны голас і ўменне спяваць – гэта не адзіны талент Раксаны. Яна займалася таксама мастацкай гімнастыкай і дзюдо. У гэтай другой дысцыпліне заваявала аранжавы пояс. Акрамя таго, добра ўмее танцаваць, уваходзіць у склад танцавальнай групы.

Як сапраўдная зорка поп-музыкі, Раксана ўжо выдала сваю лінію маладзёвай вопраткі ў супрацы з кампаніяй Reporter (калекцыя Reporter Young), стала афіцыйнай прадстаўніцай канцэрну Фанта, прымала ўдзел у рэкламных кампаніях іншых фірмаў.

А ў нашай перадачы – кампазіцыя аўтарства самой Раксаны, якая адпавядае яе маладому, рашучаму характару, называецца «Бунт».

Każda zła myśl
W twojej głowie dziś
Każdy twój gest
Jest jak cios

Zrozumiałam już
O co chodzi mi
By za tobą móc
Spalić most

Znów poszukam lepszych prawd
Nawet gdyby to był błąd
I napiszę swą historię
W której cię zabraknie

I nie będzie więcej kłamstw
Z których zbudowałeś mur
Zapominam w tę noc

To mój bunt

Znajdę siłę i odważę się na ruch
Żeby uciec już na dobre od tych słów
Co ranią
Tych słów, co kłamią

To mój bunt
Mój bunt
Nie kupię twoich słów

Nie ma żadnych szans
Na następny start
Będę twarda jak
Skała, co

Twego morza fal
Gasi próżny żar
Taki mam już cel
Spalić most

Кожная дрэнная думка ў тваёй галаве сёння, кожны твой жэст – як удар. Я ўжо зразумела, чаго я хачу – каб за табой магчы спаліць мост. Я зноў пашукаю лепшую ісціну, нават калі б гэта была памылка. І напішу сваю гісторыю, у якой цябе не будзе.

І не будзе больш хлусні, з якой ты пабудаваў мур, я забываю ў гэтую ноч. Гэта мой бунт. Я знайду сілу і адважуся зрабіць рух, каб уцячы назаўсёды ад тых слоў, якія раняць, ад тых слоў, якія хлусяць. Гэта мой бунт, мой бунт, я не паверу ў твае словы.

Няма ніякай магчымасці зрабіць усё спачатку, я буду цвёрдая як скала, якая твайго мора хваляў гасіць пусты жар. Такая ў мяне мэта – спаліць мост.

Każda zła myśl jest jak cios – кожная дрэнная (або злая) думка – як удар. Цікавая з’ява ў польскай мове – выраз злы мае два значэнні – дрэнны і злы, а якое значэнне выкарыстоўваецца ў дадзеным прыкладзе, залежыць ад кантэксту. Напрыклад, у гэтай песні да канца невядома, ці гаворка ідзе пра злую думку, ці пра дрэнную думку. Я пераклала «дрэнная», але калі б пераклала «злая», таксама не было б гэта памылкай.

O co chodzi mi – вось вельмі ёмістае словазлучэнне, выключна папулярнае ў Польшчы. Асабліва часта мужчыны звяртаюцца да сваіх жанчын са словамі «O co ci chodzi» – што ты маеш на ўвазе, што ты хочаш?

Poszukam lepszych prawd – я пашукаю лепшых праўдаў. Шчыра кажучы, для мяне гэта дзіўна гучыць – лепшыя праўды, на маю думку, праўда толькі адна, але польскае prawda – гэта таксама беларуская ісціна, а вось ісцін можа быць шмат.

Napiszę historię, w której cię zabraknie – я напішу гісторыю, у якой цябе не будзе. Zabraknąć азначае «не быць, не трапіць кудысьці, у нейкае месца». Зусім іншая канструкцыя, чым на беларускай мове.

Jutro będzie koncert. Nie może nas tam zabraknąć – Заўтра будзе канцэрт. Мы там абавязкова павінны быць.

Uciec na dobre – уцячы на заўсёды. Na dobre у дадзеным выпадку азначае менавіта на заўсёды, ніколі не вяртацца.

Nie kupię twych słów – я не паверу ў твае словы. Калі паляк нешта купляе, то ён зусім не абавязкова набывае нешта, нейкі тавар. У пераносным значэнні ў гутарковай мове гэта таксама можа значыць, што ён верыць камусьці (як правіла наіўна).                                                                          

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы