Беларуская Служба

Рыхтуецца новы пераклад твораў Міцкевіча на беларускую мову

27.11.2019 10:37
«У Польшчы ёсць палякі, якія амаль што ненавідзяць Міцкевіча, у Беларусі справа выглядае інакш».
Аўдыё
  • Андрэй Хадановіч расказвае нам пра свой новы праект і якія складанасці выклікае ў яго пераклад твораў Міцкевіча
Pomnik Adama Mickiewicza w Mińsku
Pomnik Adama Mickiewicza w MińskuWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Успрыманне Міцкевіча ў Польшчы і ў Беларусі рознае, упэўнены Андрэй Хадановіч, які займаецца, між іншым, перакладам твораў народжанага ў Навагрудку пісьменніка.

У Польшчы творы Міцкевіча знаходзяцца ў школьнай праграме, то бок кожны вымушаны з імі знаёміцца. Па гэтай прычыне ёсць людзі, якія з-за прымусу ненавідзяць класічных твораў. А вось у Беларусі інакш: Міцкевіча чытаюць амаль выключна па ўласным жаданні.

Пра розніцы ва ўспрыманні Міцкевіча ў абодвух краінах, а таксама пра працу над выданнем новай, чатырохтомнай калекцыі твораў у перакладзе з польскай на беларускую мову, якая неўзабаве з’явіцца ў Беларусі, расказвае Андрэй Хадановіч. Яго выказванне запісаў Альберт Ежы Вяжбіцкі.

слухайце аўдыёфайл