Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

05.12.2019 14:56
Мунек Сташчык напісаў песню пра жанчыну Полю (Польшчу) з траўмаваным дзяцінствам.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Музыкант Мунeк Сташчык (Zygmunt-Muniek Staszczyk) заваяваў вялікую папулярнасць у Польшчы ўжо даўно, але гэтым летам пра яго шырока пісалі ўсе інфармацыйныя парталы. І не дзякуючы новай кружэлцы ці выключна ўдачнай кампазіцыі, а з-за праблем са здароўем выканаўцы. У ліпені з Мунекам здарыўся сур’ёзны інсульт у лонданскім гатэлі. Ён праляжаў без прытомнасці каля 14 гадзін, толькі тады яго знайшла абслуга і выклікала паліцыю. Паколькі ён быў увесь у крыві, персанал думаў, што гэта магло быць забойства. Музыку пашанцавала – хвароба не выклікала вялікіх пашкоджанняў у яго мозгу, таму Стышчык даволі хутка вярнуўся ў свой нармальны стан. Аднак, па рэкамендацыі дактароў, поўнасцю адмовіўся ад кавы і алкаголю і агулам пачаў больш клапаціцца пра сваё здароўе.

Крыху інфармацыі пра біяграфію выканаўцы. Ён нарадзіўся ў 1963 годзе ў Чанстахове, закончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту. Заснаваў папулярны гурт T.Love, у якім быў не толькі вакалістам, але таксама на пачатку дзейнасці гурту – басістам. Сам піша тэксты сваіх песняў, супрацоўнічае таксама з многімі іншымі вядомымі польскімі выканаўцамі – між іншым, з Катажынай Насоўскай, Аннай Марыяй Ёпэк, калектывам Pidżama Porno ды іншымі.

У кастрычніку 2019 году выйшаў новы кампакт-дыск Мунека Сташчыка пад назваю «Сын гораду». Кампазіцыя, якую я вам прапаную, уключана ў склад гэтага альбому. Называецца песня «Поля», ідзе гаворка пра жанчыну, якая, як няцяжка здагадацца, сімвалізуе дзяржаву – Польшчу.

Pola, błagam, obudź się
Sen o potędze skończył się
W swojej iluzji nie możesz trwać tak długo
Spiker z łapanki wciska kit
Rozbudza narodowy mit
On nic nie znaczy, jesienną jest szarugą

A ty masz swoje troski
Twój świat nie jest boski
Na ulicach miast
Zakrywasz twarz
Jak wielu z nas
Jak wielu z nas

Pola, ty musisz z kolan wstać
Bo tu już nie ma z czego brać
W pociągach czujesz swąd domowej wojny
Chociaż nie jesteś najpiękniejsza
I na wybiegach masz gorsze miejsca
Na kontynencie czy jest ktoś tak samotny...

Bo ty masz swoje troski
Twój świat nie jest boski
Na ulicach miast
Zakrywasz twarz
Jak wielu z nas
Jak wielu z nas

A ty?... A ja?...
A on?... A ona?...
A my?... A oni?...
A oni?...

O, Pola, oszukują cię
I ciągle używają cię
I gwałcą cię
I modlą się do ciebie
O, Pola, nie daj się im
O, Pola, nie daj się im
O, Pola, nie...
Dasz radę, wierzę w ciebie...

Поля, малю цябе, прачніся. Сон пра магутнасць закончыўся. У сваім падмане ты не можаш доўга вытрымаць. Выпадковы дыктар нясе лухту, абуджае нацыянальны міф. Ён нічога не значыць, гэта толькі асенняя шэрасць.

А ў цябе свае клопаты, твой свет не боскі. На вуліцах гарадоў ты закрываеш твар, як многія з нас.

Поля, ты павінна ўстаць з каленяў, бо тут ужо няма чаго ўзяць. У цягніках ты адчуваеш смурод грамадзянскай вайны. Хоць ты не самая прыгожая, і на подыуме ў цябе горшыя месцы, ці ёсць на кантынентах хтосьці такі адзінокі, як ты...

А ты, а я, а ён, а яна, а мы, а яны?

Эх, Поля, падманваюць цябе. Пастаянна эксплуатуюць цябе, гвалтуюць цябе, і моляцца да цябе. Эх, Поля, ня дайся ім. Ты справішся, я ў цябе веру.

Błagam cię – я малю цябе. На беларускай мове пераклад гэтага словазлучэння гучыць як малітва аб нечым, а вось на польскай мове слова błagam не атаясамліваецца з богам, але этымалогія гэтага слова звязана менавіта з Богам, у яго адзін корань са старарускім благо (добра) і благаславіць (праслаўляць Бога). Праўда, на беларускай мове развіццё дадзенага стараславянскага слова пайшло ў зусім іншым напрамку, і слова благі азначае «дрэнны, кепскі».

Spiker z łapanki – спікер на польскай мове, у адрозненні ад беларускай, азначае не старшыня парламенту, а тэлевядучы, хаця ў вузкім значэнні гэтага слова – вядучы выдання навін, дыктар. Агулам з ангельскай мовы спікер азначае аратар, той, хто нешта гаворыць, але ў беларускай і польскай мове гэтыя словы набралі рознага значэння. А хтосьці з łapanki – гэта чалавек, які трапіў кудысьці выпадкова.

Wciska kit – адзін з маіх любімых фразеалагізмаў польскай мовы. Kit – гэта шпаклёўка, скажам, аконная. А калі нехта камусьці wciska kit, гэта азначае, што ён нясе нейкую лухту, вешае лапшу на вушы, адным словам, падманвае, гаворыць няпраўду або не да канца праўду.

Swąd – так палякі кажуць на смурод, але пераважна так гавораць пра непрыемны запах чагосьці спаленага – swąd spaleniznу – смурод паленага.

Wojna domowa – гэта грамадзянская вайна, калі паміж сабою змагаюцца прадстаўнікі адной нацыі.

нг