Беларуская Служба

Распачнецца працэс бэатыфікацыі «Маці пракажоных» з Польшчы

13.09.2020 14:35
Польская доктарка і місіянерка Ванда Блэнская правяла больш за 40 гадоў ва Угандзе, прысвяціўшы сябе служэнню хворым. 
Аўдыё
  • Распачнецца працэс бэатыфікацыі «Маці пракажоных» з Польшчы
Ванда Блэньскафота: wandablenska.pl

18 кастрычніка ў Познані адбудзецца ўрачыстае адкрыццё працэсу беатыфікацыі польскай доктаркі і місіянеркі Ванды Блэнскай. «Маці пракажоных» правяла больш за 40 гадоў ва Угандзе, прысвяціўшы сябе служэнню хворым. Яна памерла 27 лістапада 2014 году ва ўзросце 103 гадоў.

Урачыстасць адбудзецца ў Сусветную місійную нядзелю і свята св. Евангеліста Лукі, заступніка лекараў.

Ванда Блэнская нарадзілася 30 кастрычніка 1911 году ў Познані. Яна атрымала медыцынскі дыплом на медыцынскім факультэце Познаньскага ўніверсітэту ў 1934 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, падчас якой Блэнская была ў шэрагах Арміі Краёвай, яна атрымала дыплом Інстытута трапічнай медыцыны і гігіены ўніверсітэту Ліверпуля.

У 1950 годзе яна выехала ва Уганду. У Булубе на возеры Вікторыя лекарка прысвяціла сябе служэнню хворым, асабліва пракажоным. Дзякуючы познаньскаму доктару ўстанова сясцёр францішканак набыла сусветную вядомасць, а навучальны цэнтр бальніцы называецца Навучальны цэнтр Ванды Блэнскай.

Медыцынскі цэнтр яе імя працуе таксама ў Бефасі на Мадагаскары. Доктар Блэнская атрымала ад Папы Рымскага Яна Паўла ІІ Ордэн Святога Сільвестра – найвышэйшае ўзнагароджанне свецкіх людзей, якія ўдзельнічаюць у жыцці Касцёла. Яна з'яўляецца ганаровым грамадзянінам Уганды і горада Познань. Папа Францішак абраў доктара Блэнскую сведкаю веры Надзвычайнага місіянерскага месяца.

З 2019 года працуе сайт wandablenska.pl, падрыхтаваны на многіх мовах.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры