Беларуская Служба

Кампазіцыя 18-гадовай Аліцыі Шэмпліньскай адпавядае настроям нашага часу

05.11.2020 09:00
За адносна кароткі час свайго жыцця Аліцыя паспела перамагчы ў трох праграмах для таленавітых людзей.
Аўдыё
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/everything possible

Аліцыя Шэмпліньска (Alicja Szemplińska), як многія музыканты маладога пакалення ў Польшчы, пачынала сваю эстрадную кар’еру з удзелу ў тэле-шоў. Аліцыя стала лаўрэатка дзясятага сезону праграмы Голас Польшчы (The Voice of Poland). Зусім нядаўна выйшаў новы сінгл пясняркі пад назваю «Пуста». Перад тым, як перайсці да гэтай кампазіцыі, я хачу сказаць некалькі словаў пра саму маладзенькую выканаўцу.

Аліцыя нарадзілася ў красавіку 2002 году ў Цеханаве – гарадку ў ста кіламетрах ад Варшавы. Яна яшчэ нават не закончыла сярэднюю адукацыю – вучыцца ў агульнаадукацыйным ліцэі ў Цеханаве. Але за адносна кароткі час свайго жыцця паспела перамагчы ў трох праграмах для таленавітых людзей – пра «Голас Польшчы» я ўжо казала, але трэба яшчэ згадаць пра перадачу «Hit, hit, hurra» і «Szansa na sukces. Eurowizja 2020». Менавіта падчас гэтага апошняга музычнага спаборніцтва Аліцыя была абраная прадстаўніцай Польшчы на 65-ты конкурс Еўрабачання, які, аднак, быў адменены па прычыне пандэміі.

Спяваць Аліцыя пачынала, таксама, дарэчы, як многія іншыя вядомыя музыканты, у Доме культуры, выступала таксама ў касцельным хоры. Пры гэтым брала ўдзел у шматлікіх конкурсах, фестывалях, праслухоўванні, а ва ўзросце 12 гадоў запісалася на прафесіянальныя ўрокі спеву. Калі дзяўчыне было толькі 14 гадоў, яна перамагла ў праграме «Hit, hit, hurra». У якасці ўзнагароды атрымала магчымасць удзельнічаць у занятках спеву ў Сэта Рыгса (Seth Riggs), вакальнага трэнера між іншым Майкла Джэксана.

А я прапаную паслухаць кампазіцыю, пра якую я ўжо згадала ў перадачы – гэта песня «Пуста», што нядаўна была прадстаўлена слухачам у выглядзе сінгла. Тэкст песні напісала Караліна Козак – музыкантка і аўтарка песняў. Яна піша тэксты кампазіцый не толькі для Аліцыі, але таксама для такіх славутых выканаўцаў, як Давід Падсядла ці Анна Вышконі. Аўтары музыкі – сама Аліцыя Шэмпліньска і Богдан Кандрацкі.

Puste miasto

Wschodzi słońce

Puste miasto wokół nas (Wokół nas)

Wschodzi słońce, zwalnia czas (Zwalnia)

Na plecach czuję

Twoją dłoń (Twoją dłoń)

Wysyła ciepło aż po kość

Twój głos, mój szept

Splecione w jedną całość

Na wskroś, po grób

Jak może to być mało?

Ty chcesz, ja nie

Ja nie I jaka będzie teraz noc?

I jaki będzie teraz dzień?

Zapadam się. A jeśli to był błąd?

Czy to jest wciąż mój dom?

Kim jestem teraz ja?

Gdy nie ma Cię obok mnie

Puste miasto

Wschodzi słońce

Za oknem szaro, zimno mi

Wspomnienia drażnią jak zły film

Zapalam światło, czuję brak

Oglądam zdjęcia jeszcze raz

Пусты горад, узыходзіць сонца. Пусты горад вакол нас, вакол нас. Узыходзіць сонца, павольней ідзе час. На спіне я адчуваю тваю далонь. Высылае цяпло аж да косці.

Твой голас, мой шэпт перапляліся ў адно цэлае. Наскрозь, да магілы. Як гэтага можа быць мала? Ты хочаш, я не. Я – не. І якая цяпер будзе ноч? І які цяпер будзе дзень. Я правальваюся.

А калі гэта была памылка? Ці гэта ўсё яшчэ мой дом? Хто цяпер я? Калі няма цябе каля мяне, пусты горад. Узыходзіць сонца, за акном шэра, холадна мне. Успаміны раздражняюць як дрэнны фільм. Я запальваю святло, адчуваю недахоп. Гляджу здымкі яшчэ раз.

Выканаўца гэтай кампазіцыі, Аліцыя Шэмпліньска, казала нядаўна ў эфіры Польскага радыё, што яна доўга чакала, каб прадставіць гэтую песню слухачам, паколькі ў ёй апісаны вельмі асабістыя перажыванні, аўтарка не адразу была гатова ёй падзяліцца са светам. Цяпер Аліцыя рыхтуе свой першы поўны кампакт-дыск.

Zwalnia czas – час запавольвае. Як правіла, калі мы гаворым пра час, то звяртаем увагу на тое, што ён вельмі хутка ідзе, бяжыць. І, што цікава, чым чалавек старэйшы, тым час ідзе хутчэй. Так што час не запавольвае з цягам жыцця, а хутчэй наадварот, пачынае несціся ўсё хутчэй, галопам. Палякі кажуць: czas biegnie, czas leci – час бяжыць, час ляціць, але таксама можна сказаць czas wlecze się – час цягнецца.

Na wskroś – наскрозь. Вельмі падобныя словы на польскай і беларускай мовах, але ёсць невялікія адрозненні, хаця б тое, што па-польску гэта два выразы, а па-беларуску ўсё пішацца злітна.

Po grób – пераноснае значэнне – да канца жыцця, да смерці, даслоўна – да магілы. Grób – гэта магіла, труна – trumna, а могілкі – cmentarz. Тэматыка, якую людзі стараюцца абмінаць стараной, але лістападаўскі час, восень натхняе на такія разважанні – пра смерць, прамінанне, якія ж таксама з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця.

Zapadam się – я правальваюся. Гэты дзеяслоў, але незваротны, без часціны się – zapadać – мае таксама іншае значэнне – пачынаць хварэць нейкай хваробай. Хаця часцей дадзенае слова мае закончанае трыванне – zapaść na chorobę.

Wspomnienia drażnią – успаміны раздражняюць, а нават злуюць. Выраз з вельмі падобным значэннем, які часта ўжываецца ў польскай мове – irytować – таксама гэта раздражняць. Irytujesz mnie – ты мяне раздражняеш.

нг