Беларуская Служба

Беларускіх навукоўцаў запрашаюць да ўдзелу ў польскай праграме «Салідарныя навукоўцы»

15.05.2021 15:21
Гэта важная ініцыятыва, якая падтрымлівае навуковыя праекты з удзелам навукоўцаў з Беларусі.
.
.kkolosov/pixabay.com/CC0

Польскі Нацыянальны цэнтр даследаванняў і распрацовак (NCBR) абвяшчае новы конкурс «Салідарныя навукоўцы», які праводзіцца ў супрацоўніцтве з Нацыянальным агенцтвам акадэмічных абменаў (NAWA). Гэта важная ініцыятыва, якая падтрымлівае навуковыя праекты з удзелам навукоўцаў з Беларусі, піша партал wnp.pl.

- Развіццё сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў цяперашні час з'яўляецца адным з прыярытэтаў цэнтра. Новы конкурс «Салідарнасць з навукоўцамі» зʼяўляецца рэальным шанцам для развіцця міжнароднага навуковага супрацоўніцтва і больш эфектыўнага выкарыстання навукова-даследчага патэнцыялу польскіх і беларускіх навукоўцаў, – кажа дырэктар Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і распрацовак Войцех Камянецкі.

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў Гражына Жэброўская гаворыць, што магчымасць неабмежаваных даследаванняў зʼяўляецца фундаментальнай каштоўнасцю для навукоўцаў. – Дзякуючы супрацоўніцтву паміж установамі навукоўцы, якія атрымаюць стыпендыі, змогуць ажыццяўляць уласныя даследчыя праекты ў польскіх навуковых і вышэйшых навучальных установах, – дадае Гражына Жэброўска.

На фінансаванне праектаў у конкурсе выдзелена 6,25 млн. злотых. Прыём заявак будзе доўжыцца з 5 мая па 30 ліпеня гэтага года. Вынікі чакаюцца ў чацвёртым квартале 2021 года.

Фінансаванне можа быць выкарыстана для правядзення фундаментальных даследаванняў, прамысловых даследаванняў і эксперыментальных распрацовак.

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць тут.

ав

Віцэ-міністр Літвы: Усё больш беларускіх прадпрыемстваў маюць намер перабрацца ў Літву

13.05.2021 10:11
43 беларускія прадпрыемствы ўжо пачалі працэс пераводу, а 37 яшчэ думаюць.