Беларуская Служба

Музей Сібіры адкрываецца ў Беластоку

17.09.2021 09:15
Па экспазіцыі будуць праводзіць галасу польскіх ссыльных.
    .
Музей памяці Сібіры ў Беластоку.PAP/Artur Reszko

Сёння ў Беластоку з удзелам найвышэйшых дзяржаўных уладаў, у тым ліку прэзідэнта Анджэя Дуды, прадстаўнікоў муніцыпальных уладаў і сем’яў ссыльных, будзе адкрыты Музей памяці Сібіры, паведамляе Gazeta Wyborcza. Пастаянная экспазіцыя прадстаўляе гісторыю польскай прысутнасці ў Сібіры – ад царскіх дэпартацый углыб Расіі, да савецкіх рэпрэсій і злачынстваў, у тым ліку, дэпартацый на Усход.

Усю гісторыю дэпартацый распавядаюць тыя, хто быў у Сібіры. Там можна будзе паслухаць гукавыя запісы іхных успамінаў; пабачыць шматлікія артэфакты. Уваход на выставу вядзе праз гістарычны вагон, які перавозіў людзей у Сібір.

Музей мае сучасны, мультымедыйны характар. Экспазіцыя, якая расказвае пра складаныя лёсы палякаў у Сібіры, уздзейнічае на эмоцыі; здзіўляе маштабам, паколькі прапануе амаль 6 тысяч экспанатаў.

Дата адкрыцця музея невыпадковая, паколькі 17 верасня адзначаецца Сусветны дзень сібірака і 82-я гадавіна агрэсіі Савецкага Саюза на Польшчу.

Музей будзе адкрыты для наведвальнікаў з 18 верасня, нагадвае Gazeta Wyborcza.

аз