Беларуская Служба

Рабаваная калекцыя вярнулася ў Польшчу праз 80 гадоў

11.05.2022 19:37
Урачыстая перадача гэтай калекцыі Haus der Natur у Зальцбургу ў зборы Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук адбылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
       (C)          -.   ()         Haus der Natur           .
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі (C) і дырэктар Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук д-р. Томаш Мазгайскі (злева) падчас цырымоніі перадачы калекцыі заалагічных узораў і кніг Haus der Natur у Зальцбургу ў зборы Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук. PAP/Tomasz Gzell

Унікальная калекцыя з 37 заалагічных экспанатаў і 46 навуковых кніг, зрабаваных падчас Другой сусветнай вайны са збораў даваеннага Дзяржаўнага заалагічнага музея ў Варшаве, праз восемдзесят гадоў вярнулася ў Польшчу.

Урачыстая перадача гэтай калекцыі Haus der Natur у Зальцбургу ў зборы Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук адбылася ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Як паведаміў прэм'ер-міністр, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі(Piotr Gliński), у 1939 годзе з Дзяржаўнага заалагічнага музея, было разрабавана некалькі сотняў навуковых абʼектаў, у тым ліку тых, што толькі што вярнуліся ў краіну. Ён падкрэсліў, што рабаваннем кіраваў непасрэдна тагачасны дырэктар Музея прыроды ў Зальцбургу Эдуард Паўль Трац.

«Прадметы пагрузілі на грузавікі і вывезлі. Захаваўся спіс, падрыхтаваны Трацам, а таксама архіўны фільм, які сведчыць аб вывазе заалагічных экспанатаў з музея. Пасля вайны частка гэтых асобнікаў вярнулася, а частка была толькі ідэнтыфікавана як польскія ваенныя страты», – распавёў віцэ-прэмʼер Пётр Гліньскі.

Ён нагадаў, што падчас Другой сусветнай вайны Польшча страціла каля 70 працэнтаў матэрыяльнай культурнай спадчыны, у тым ліку паўмільёна твораў мастацтва.
Ён звярнуў увагу, што цяпер падобныя крадзяжы адбываюцца і ва Украіне, на якую напала Расія.

Падчас цырымоніі ў Каралеўскім замку ў Варшаве Пётр Глінскі ўручыў спецыяльныя дыпломы за ўклад у аднаўленне каштоўных заалагічных экспанатаў польскаму грамадству.
IAR/яс