Беларуская Служба

Марыя Алена Банэ працуе над новым праектам «Заручаны з Морам»

30.06.2022 12:59
Новы творчы праект «Заручаны з Морам» рэалізуецца ў рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры Польшчы Gaude Polonia.
Аўдыё
  • У размове з намі Марыя Алена Банэ распавяла пра сваю творчасць і планы на будучыню.
Выстава Марыі Алены Банэ ва Уяздоўскім замку ў ВаршавеКрыніца: Centrum Sztuki Współczesnej Zamek Ujazdowski

Марыя Алена Банэ – маладая беларуская мастачка, якая ўжо здабыла вядомасць сваёй фотавыставай «Мая Рака». Выстава паўстала ў Беларусі ў час лёсавызначальных зменаў 2020 года.

Праект уключае ў сябе больш за 60 работ і 2 кароткаметражных фільма. Усе работы выкананы на акварэльнай паперы ў тэхніцы ручнога друку фатаграфій другой паловы XIX стагоддзя – цыянатыпіі. У сваёй творчасці Марыя разважае пра ўзаемасувязь роднай зямлі і асобы, аб уздзеянні стыхіі на ўспрыманне свету чалавекам і аб адчуванні сябе ў ім і ўсё гэта праз узаемадзеяння ракі і чалавека. Зараз фотавыстава «Мая Рака» даступная ў Кракаве ў Інстытуце культуры «Віла Дец’юша».

Беларускія творцы выцясняюцца па-за межы Беларусі, рэжым Лукашэнкі робіць гэта мэтанакіравана. Выключэннем не стала і Марыя Алена Банэ, але беларускае культурнае жыццё працягваецца хоць і на выгнанні. Мастачка распавяла, што ў Гданьску распачала новы творчы праект «Заручаны з Морам», які яна рэалізуе ў рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры Польшчы Gaude Polonia. У размове з намі Марыя Алена Банэ распавяла пра сваю творчасць і планы на будучыню.

Слухайце аўдыё! 

эж


На творчую моладзь з Беларусі і Украіны сёлета Польшча выдаткавала 500 тысяч еўра

22.07.2020 15:36
У 2020 годзе фінансавай падтрымкай Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў рамках ХIХ набору праграмы Gaude Polonia скарысталіся 10 грамадзянаў Беларусі і 38 грамадзянаў Украіны.

Працы беларускага мастака Максіма Осіпава можна паглядзець у прэстыжнай варшаўскай галерэі «Кардэгарда»

18.02.2022 12:44
Мастак выкарыстоўвае забытую ў Беларусі форму малявання на дыванках, каб пры дапамозе сучасных тэхнік стварыць каментар да палітычных і грамадскіх змен, якія адбываюцца ў Беларусі.