Беларуская Служба

Мовазнаўца: У будучыні не выключаю пераходу беларускай на лацініцу

30.06.2022 15:04
Беларуская нацыя зараджалася на сэнсах, якія паўставалі і распаўсюджваліся на беларускай мове, напісанай лацінскімі літарамі.
Аўдыё
  • Пра лацінскую традыцыю беларускай мовы мы пагутарым з нямецкай даследчыцай, кандыдатам філалагічных навук з Гесэна Катажынай Марыяй Прэнэр
  . ,  -
«Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага, надрукаваная па-беларуску лацінскім алфавітам Адкрытыя крыніцы

Сярод сваіх суседзяў Беларусь вылучаецца пакінутай і маргіналізаванай нацыянальнай культурай. Мова тытульнай нацыі тут не выконвае сваіх асноўных функцый. Аднак беларуская жыве і развіваецца нават у такіх умовах – маладзёны вывучаюць і размаўляюць на ёй, на мове спяваюцца песні, пішуцца кнігі і здымаюцца фільмы. Моўная традыцыя вельмі багатая і насычаная. Беларуская нацыя зараджалася на сэнсах, якія паўставалі і распаўсюджваліся на беларускай мове, напісанай лацінскімі літарамі.

Менавіта пра лацінскую традыцыю беларускай мовы мы пагутарым з нямецкай даследчыцай, кандыдатам філалагічных навук з Гесэна Катажынай Марыяй Прэнэр. Навуковец сваім прыкладам – немкі, якая авалодала беларускай – ажыўляе надзею ў лепшую будучыню беларушчыны.

Размову з Марыяй Катажынай Прэнэр слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

14 верасня 1906 году з'явілася «Наша Доля»

14.09.2019 08:19
Гэта была першая ў гісторыі беларуская газета.

Беларусаў заклікаюць падпісаць петыцыю за ўвядзенне ў школьную праграму беларускай лацінкі

16.10.2019 16:08
Лацінскія літары ўжываліся для запісу тэкстаў на беларускай мове здавён – прынамсі з XVI стагоддзя.

Песні XVII-XVIII стст. увайшлі ў беларускія хрэстаматыі ў скажоным выглядзе

22.10.2020 10:02
Барбара Дзержаноўская з Варшаўскага ўніверсітэта даследуе польска-ўкраінска-беларускую літаратурную спадчыну XVII-XVIII стагоддзяў.

Маркс сведчыў, што Міцкевіч свае першыя вершы складаў па-беларуску

23.09.2021 10:02
У Расіі і Польшчы выйшлі ўспаміны ўраджэнца Віцебска Максымільяна Маркса пра жыццё ў Беларусі і Расіі ў ХІХ ст.

Беларуска-ўкраінскія вершы ведала жонка польскага караля

07.10.2021 10:01
Барбара Дзержаноўская, дактарант з факультэта паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследуе вершы і песні на беларускай і ўкраінскай мовах XVII-XVIII стст.