Беларуская Служба

Андрэй Хадановіч: Перакладчыкі адказваюць за паразуменне і чалавечнасць паміж людзьмі

03.10.2022 13:37
Сярод іншанага, творца прычытаў адзін з апошніх сваіх твораў, прысвечаных трагедыі ўкраінскага народу, увасобленай у долі Марыупалю.
Аўдыё
  • Андрэй Хадановіч: Перакладчыкі адказваюць за паразуменне і чалавечнасць паміж людзьмі
Андрэй Хадановіч Крыніца: YouTube/TuzinFM/screen

Міжнародны дзень перакладчыка – прафесійнае свята вусных і пісьмовых перакладчыкаў – адзначалася 30 верасня. Менавіта ў гэты дзень у 419 ці 420 годзе памёр Святы Еранім, які пераклаў Біблію на лацінскую мову і які традыцыйна лічыцца заступнікам перакладчыкаў.

З гэтае нагоды мы паразмаўлялі з беларускім паэтам і перакладчыкам, які перакладае на беларускую з англійскай, польскай, рускай, украінскай, французскай моваў. Андрэй Хадановіч перакладаў такіх славутых аўтараў як Адам Міцкевіч, Чэслаў Мілаш, Яцэк Качмарскі, Сергій Жадан, Эдгар По ды многіх іншых. У 2015 годзе Андрэй Хадановіч бы ўзнагароджаны Срэбраным медалём за заслугі перад культурай Gloria Artis у галіне «прасоўвання польскай культуры за мяжой». Мы запыталі ў творцы, чым для яго з’яўляецца пераклад?

-Па-першае, гэта вялікая радасць. Пераклад можна параўнаць з сяброўствам, калі ты з блізкімі людзьмі хочаш падзяліцца чымсьці важным для цябе, чымсьці, што цябе ўразіла і што ты хочаш перадаць далей. Быццам бы перадаеш нейкую эстафету цеплыні і любові.

Па-другое, прыгадваюцца словы Станіслава Ежы Леца, ён раіў у складанай сітуацыі паміж людзьмі будаваць не муры, а наводзіць масты. Мы ўсе добра ведаем, хто нясе ўвесь разлад і раз’яднанне, а перакладчыкі адказваюць за тое каб, не знікла паразуменне, каб не знікла чалавечнасць паміж людзьмі. У рэшце рэшт гэта дапамагае нам быць разам і вытрымліваць у цяжкай сітуацыі.

Літаратурны пераклад вымагае фактычнага стварэння наноў мастацкага твору. Мы пацікавіліся ў Андрэя Хадановіча, якія школы перакладу існуюць ды якой прытрымліваецца ён асабіста?

-Ёсць розныя школы, але можна вылучыць дзве галоўныя. Адна дабіваецца такой шчаслівай ілюзіі нібыта тэкст, напісаны ў іншы час і на іншай мове – напісаны тут і цяпер на тваёй мове і чытачу нішто не перашкаджае з яго разуменнем. Іншая школа максімальна падкрэслівае асаблівасці, захоўвае дыстанцыю – паказвае, што гэта блізкія, ці далёкія суседзі; указвае на іншы час.

Я люблю абодва падыходы. Абодва дазваляюць дасягнуць добрых вынікаў. Асабісты густ падказвае, якую стратэгію варта выкарыстаць. Напрыклад, калі перакладаў прадстаўнікоў харкаўскай школы рамантыкаў «Бу-ба-бу» – гэты чароўны постмадэрнізм канца ХХ стагоддзя – як яго перакладзеш даслоўна? Вядома, перакладаў пры дапамозе беларускіх патрыятычных цытат. Шмат падобных прыкладаў. Падкрэсліваю, што ўсё гэта рабіў па дамоўленасці з аўтарамі.

Напрыклад, Юрко Аднруховіч дазваляў мне паставіць цытату Янкі Купалы, ці Якуба Коласа туды, дзе ён іранічна абыгрывае Лесю Украінку або Івана Франка. Галоўнае, каб гэта дзейнічала, каб быў эфект. У сваю чаргу, тэксты Сергія Жадана я намагаюся перакладаць максімальна дакладна, вядома не губляючы таго, каб моцная сучасная паэзія працягвала такой заставацца.

Андрэй Хадановіч распавёў нам пра свой вопыт перакладу хрэстаматыйнага польскага твору Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», а таксама прычытаў адзін з апошніх сваіх твораў, прысвечаных трагедыі ўкраінскага народу, увасобленай у долі знішчанага расійскімі акупантамі Марыупалю.

Размову з творцам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Крысціна Срыбняк, Эдуард Жолуд

А. Хадановіч: Удалы верш – гэта маленькая выспачка добрых навін у бязмежжы дэпрэсіі

22.07.2021 11:36
Беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч завітаў у Варшаву з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Фантомныя радасці».

Хадановіч: У Беларусі праходзіць вайна з беларускай культурай

10.06.2022 14:02
Беларускія аўтары пішуць за мяжой, а ў Беларусі іх кніжкі рэжым называе экстрэмісцкімі.

Гісторык: Ідэя незалежнай Беларусі і нацыянальнай адметнасці беларусаў ад рускіх урэшце пераможа

29.09.2022 15:50
Гісторык і палітолаг Лукаш Адамскі лічыць, што прарасійскі кірунак палітыкі ўлад Беларусі бесперспектыўны.