Беларуская Служба

Рэжысёр Максім Буйніцкі пра стужку «Беларускі працэс»: Гэта нота надзеі

03.01.2023 10:20
У Варшаве адбылася прэм'ера дакументальнага фільму «Беларускі працэс».
Аўдыё
  • Была патрэбная нота надзеі, нейкае выйсце, якое застаецца нават пасля ўсіх гэтых жахаў.
      :
Рэжысёр Максім Буйніцкі пра стужку «Беларускі працэс: Гэта нота надзеіФота: Radyjo.net

Стужка «Беларускі працэс» расказвае гісторыі траіх герояў, якія ў 2020-ым годзе перанеслі затрыманні і катаванні ў беларускіх турмах. Людзі з’ехалі са сваёй краіны, але і праз два гады гавораць пра тое, што неабходны суд над тымі, хто спрычыніўся да іх траўматычнага досведу.

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Максім Буйніцкі гаворыць, што важна шукаць адказы на пытанні, якія паставілі перад беларусамі падзеі 2020-га года і захоўваць веру ў лепшае:

– На мой погляд, тут была тэма, а менавіта працэсу, суда. Пра гэта яшчэ не расказвалі. А менавіта, што мы можам рабіць. Не толькі перажываць траўму, паўтараць, што адбылося, меркаваць, што было б, калі мы дзейнічалі, напрыклад, інакш. А падумаць што рабіць цяпер. Для мяне зразумела, што гэта можа стаць публіцыстычным фільмам, які апавядае пра закон, пра суд. Гэта мяне і цікавіла.

Я думаю, нам варта рабіць тое, што мы можам у гэтай сітуацыі: я знаў фільм, хтосьці працуе як валанцёр, а гэта вельмі шлях6етная, важная праца. І калі кожны зробіць тое, што ён можа, гэта дасць нейкі вынік. Я б хацеў у гэта верыць.

Калі перад табой фільм ужо зняты, то ён мае свой характар, сваё жыццё. Была патрэбная нота надзеі, нейкае выйсце, якое застаецца нават пасля ўсіх гэтых жахаў. Гэта нота надзеі.

Рэжысёр Максім Буйніцкі. Рэжысёр Максім Буйніцкі.

Адзін з герояў фільму – адвакат Томаш Вілінскі. Ён расказвае падчас стужкі, як важна дакументаваць злачынствы. Фільм сканчаецца эмацыйнай і прыгожай сцэнай – адвакат Вілінскі гаворыць натхняльную прамову ў антуражы Акруговага суда ў Варшаве, гэта адзін са старэйшых судовых будынкаў сталіцы Польшчы, прамову пра тое, што зло мусіць быць пакаранае, нягледзячы на тэрміны даўнасці, пасады, уладу, грошы.

Падчас паказу прысутнічалі людзі, якія ці самі сталі ахвярамі рэпрэсій у Беларусі, ці іх родныя.

Фільм «Беларускі працэс» быў зняты пры падтрымцы Нацыянальнай антыкрызіснай рады і Фонду «Беларусь будучыні».

вх