«Закаханыя ў...» – музычна-драматычны экспірыенс-разважанне на тэму, як кахаць калі ўсё навокал рушыцца? – такім чынам канцэрт з нагоды Дня закаханых быў пазначаны ў анонсе і лепш не сфармулюеш, як кахаць, калі навокал столькі чалавечага гора. Але ўдзельніца канцэрту, былая акторка Вялікага тэатру Беларусі Дар’я Новік, якая пакінула трупу на знак салідарнасці з ахвярамі гвалту сілавікоў у 2020 годзе, кажа, кахання і любоў – гэта адзінае, што не дазваляе згубіць веру ў перамогу дабра над злом:
-Я добра знаёмая з палітвязнем Андрэем Аляксандравым, мы разам супрацоўнічалі падчас спектаклю «Антыгона». Для мяне гонар лічыць, яго сваім сябрам. Таму для нашага канцэрту я абрала менавіта два яго вершы. Ён пачаў пісаць вершы ў зняволенні і яны вельмі добра прамаўляюць да мяне. Я натхнілася яго творамі. Менавіта ў такі вусцішны час каханне і любоў дапамагаюць застацца людзьмі, пра любоў прыходзім да спачуванне і дапамогі. Я ў гэта вера і дзеля гэтага працую.(...)
Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку.
Навіны прыходзяць хутчэй за лісты.
Любоў у лістах, у навінах – навінкі.
Зрываюцца планы. Зрывае балты.
Кіно пра вайну. Батальёны на маршы.
Ляціць самалёт. Камісар кліча ў бой.
Тут пекла і так – але вораг наш страшны.
Палонных не браць! Мы ваюем з сабой.
Сядай, калі ласка. Сядзі. Будзь як дома.
Такая спякота! Сядзі, пачакай.
Адпусціць вайна і пякельная стома –
І шляхам адвечным пацягнемся ў рай.
А. Аляксандраў
Спалучэнне вершаў Андрэя Аляксандрава і Уладзіміра Караткевіча з папулярнымі заходнімі песня 1950-ых гадоў апынулася трапным, лічыць слухач канцэрту Уладзіслаў:
-Праграма канцэрту адлюстроўвае наша жыццё – боль і шчасце. Па-іншаму немагчыма. Дзяўчаты сваім шыкарным вакалам і беларускай паэзіяй выдатна гэта прадэманстравалі. Боль – у вершах, а шчасце – у песнях. (...)
Спявалі джаз і чыталі беларускую паэзію акторкі і спявачкі Ана Мацкевіч, Дар’я Новік і Марыя Пятровіч, акторкі аб’яднаныя ў творчым калектыве Hard Braking Performance.
Слухайце аўдыё!
эж