Супольнасць «Культурны код» была створаная пры падтрымцы Рады беларускай культуры. Гэта кам’юніці, якое аб’ядноўвае творцаў і спецыялістаў ІТ-сферы, якія ствараюць культурніцкія праекты, звязаныя з сучанымі тэхналогіямі.
Пра супольнасць расказвае кум’юніці менеджар Алена Каховіч:
-У нас няма ніякага вылучанага культуніцкага напрамку. Гэта абсалютна розныя творцы, якія ў сваіх праектах выкарыстоўваюць лічбавыя інструменты, каб быць больш дасяжнымі, цікавымі для аўдыторыі. «Культурны код» быў заснаваны год таму. За гэты час было праведзена шмат сустрэч, у тым ліку хакатон пры падтрымцы «Imaguru». Нарадзілася нямала праектаў, якія надалей працягваюць развівацца і працаваць. Мы як кам'юніці не робім канкрэтных праектаў, а ствараем платформу падтрымкі, праводзім паблік-токі з рознымі спецыялістамі. Напрыклад, нядаўна ў нас была сустрэча з дызайнерам Уладзімірам Маляўкай, які распавядаў пра тэхналогію дадатковай рэальнасці, як зрабіць маскі ў дадактовай рэальнасці, каб выкарыстаць гэта ў беларускай культуры. Сам ён рабіў выставу беларускіх мастакоў у віртуальнай рэальнасці.
Лічбавыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў розных галінах культуры. Алена Каховіч расказвае пра прыклады:
-Гэта стартап, які робіць мадэлі беларускай архітэктуры, як знішчанай, так і існуючай, як Гродзенскі замак ці Калоская царква. Зараз яны рыхтуюць макет Пружанскага замка. Гэта класна, калі беларусы, знаходзячыся ў розных месцах, могуць пабачыць свае родныя мясціны.
У верасні «Культуры код» пачаў новы фармат. Гэта майстармайнд-сустрэчы. Гэта клуб, дзе прафесіяналы могуць атрымаць падтрымку такіх жа спецыялістаў як і яны.
Але і гэта не канец магчымасцяў, якія дае ўдзел у кам’юніці «Культурны код». Там ёсць фармат пітчынг-сустрэч. Кам’юніці таксама падрыхтавала прызы пераможцам у форме аплочаных гадзін са спецыялістам.
Поўная размова з Аленай Каховіч – у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав