Беларуская Служба

Лаўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» стала Наста Кудасава

10.10.2023 13:47
Сёлета журы не мела ніякіх сумненняў, адносна свайго вердыкту. 
Аўдыё
  • Лаўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» стала Наста Кудасава
Гліняны Вялес Фота: Алесь Аркуш

У межах фестывалю «Прадмова», што надоечы завяршылася ў Варшаве, была ўручаная прэмія «Гліняны Вялес». Прэмію атрымала паэтка Наста Кудасава за кнігу «Побач». Прэмія была заснаваная яшчэ ў 1993 годзе ў асяроддзі Таварыства вольных літаратараў. «Гліняны Вялес» – гэта найстарэйшая альтэрнатыўная, недзяржаўная літаратурная прэмія, якая прысуджаецца за лепшую беларускую мастацкую кнігу.

Сёлета журы не мела ніякіх сумненняў, адносна свайго вердыкту. Сімвалічную ўзнагароду – гліняную статуэтку апекуна мастацтва – стваральнік прэм’і Алесь Аркуш уручыў лаўрэатцы падчас варшаўскай часткі Фестывалю беларускай інтэлектуалкай кнігі «Прадмова».

Рэпартаж з урачыстасці, падрыхтаваны Яраславам Іванюком, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж