Госцем у першы дзень фестывалю быў Славек Гортых, аўтар бэстсэлера серыі крымінальнай літаратуры, якая адбываецца ў Карканошах. Паводле слоў пісьменніка, гэты літаратурны жанр вельмі блізкі да жыцця – і менавіта адсюль яго папулярнасць.
- Людзі ў сваім жыцці раней ці пазней вымушаныя сустрэць зло. Гэта тэма, якая нязменна захапляе, пужае, прымушае задумацца над тым, адкуль гэтае зло бярэцца. Крымінальна проза – гэта гатунак, які стараецца на гэтае пытанне адказаць. Адначасова дае чытачу пэўную дозу забавы. Адначасова можна ўплесці больш сур’ёзныя тэмы з псіхалогіі ці сацыялогіі.
На Фестывалі крымінальнай літаратуры ў Еленяй Гуры таксама праводзяцца сустрэчы з судмедэкспертам, паліцэйскімі, псіхолагамі і дрэсіроўшчыкам сабак-следавікоў. Таксама праводзяцца майстар-класы для моладзі з удзелам супрацоўнікаў паліцыі і Памежнай службы.
Мерапрыемства працягнецца да суботы (18 кастрычніка).
ав