Ён праславіўся тым, што пісаў музыку да фільмаў. Верагодна, што гэта найбольш распазнавальны кампазітар сучаснай Еўропы. Ягоную музыку чуў бадай жа кожны, хаця ня кожны мог ведаць пра яго.
Пра смерць італьянскага кампазітара ды дырыжора Эньё Марыконэ паведаміла Corriere della Sera. На днях творца трапіў у рымскі шпіталь пасля падзення з паламанай косткай бядра.
Марыконэ праславіўся музыкай да сотняй кінафільмаў, якую ён напісаў, у тым ліку і да такіх вядомых стужак як «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «Аднойчы ў Амерыцы», «Клан Pewnego razu na Dzikim Zachodzie«, »Dawno temu w Ameryce«, »Прафесіянал», «Клан сіцылійцаў», «Cinema Paradiso» ды шмат іншых. Кажа журналіст Польскага радыё Вітальд Банах.
- Мастацкі ўнёсак Эньё Марыконэ – гэта музыка да больш за 500 фільмаў і каля 100 сімфанічных кампазіцый. Кампазітар супрацоўнічаў з найважнейшымі аўтарамі італьянскага кіно: Бэрнарда Бэрталюччы, Джузэпэ Тарнаторэ ды Франка Дзэфірэллі. У 2007-м годзе Марыконэ атрымаў Оскар за сваю творчасць, а ў 2016 годзе статуэткай амерыканскай Кінаакадэміі былі ўзнагароджана ягоная музыка да фільма Кўэнтына Тарантына «Агідная васьмёрка».
У 2007 годзе падчас уручэння прэміі «Оскар» Марыконэ казаў, што для яго, як для кампазітара, гэта далёка не канец.
- Я хачу верыць, што гэтая ўзнагарода не з'яўляецца канцавым пунктам, а адпраўной кропкай, каб я мог удасканаліць маю працу ў сферы кіно, а таксама на службе маёй уласнай музычнай эстэтыкі.
Эньё Марыконэ неаднаразова наведаў Цэнтральную Еўропу. У 2009 годзе кампазітар выступіў у Гданьску на фестывалі «Салідарнасці» у гданьскай суднаверфі ў 20 гадавіну распаду камуністычных рэжымаў у рэгіёне. Творца выступіў як дырыжор аркестра, што граў ягоныя кампазіцыі, і радаваўся добраму кантакту з публікай.
- Шаноўнае спадарства, я не дырыжор, які грае музыку Моцарта. Я выконваю маю музыку. Буду рад, калі публіка будзе слухаць маю музыку з заплюшчанымі вачыма.
Апроч музыкі да фільма Марыконэ пісаў сімфанічную музыку, a таксама кантаты, у тым ліку «Песню пра схаванага Бога» на вершы ды прамовы Яна Паўла ІІ.
Не цураўся музыка і кантактаў са светам папулярнай музыкі. Пра напісанні ды аранжаванни музыкі супрацоўнічаў між іншым з Pet Shop Boys, Andreą Bocelli i Sting-ам. Марыконэ казаў, што трэба ўвесь час ставіць перад сабой новыя выклікі.
- Пісанне ды аранжыроўка музыкі патрабуюць пастаяннага паляпшэння, інакш мы загразнем у стагнацыі. Пры гэтым час уплывае таксама на стыль кампазітара.
Дзясяткі саўндтрэкаў, напісаных Эньё Марыконэ, атрымалі ўплывовыя музычныя ўзнагароды. Так кампазітар атрымаў "Залатога льва" з нагоды стагоддзя кіно, а кампазіцыя да фільма «Легенда 1900 года» здабыла «Grammy». Таксама Марыконэ быў лаўрэатам Залатога глобуса і шмат разоў прэміі Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачання «Bafta».
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч