Беларуская Служба

Беларуска-польская фармацыя Fantastic Swimmers прадставіла ў Сеціве праграму дуэтаў

23.11.2022 14:42
Пад клавішны акампанемент бэндлідара Віктара Сямашкі імправізуюць беларускія і польскія музыкі, якія жывуць у Варшаве.
Аўдыё

Фартэпіяна спалучаецца з разнастайнымі духавымі – трубой (Ольгерд Далькальскі), фаготам (Віталь Эпаў), басовым кларнетам (Пётар Мэлэх), альтовым саксафонам (Ян Малкоўскі), а таксама з перкусіяй (Пётар Дамброўскі), скрыпкай (Мартына Кабульская), акардэонам (Аляксей Варсоба) і вакалам (Вераніка Лось). Кампазіцыі з большага мініятурныя, вытрыманыя ў духу свабоднага джазу й сучаснае акадэмічнае музыкі, прытым выкананыя абсалютна спантанна.

«Альбом дуэтаў – даўняя ідэя. Матэрыял збіраўся цягам году. Менавіта з дуэтаў мы звычайна пачыналі нашыя студыйныя сесіі ў Варшаве. Яны давалі магчымасць хутка ўсталяваць кантакт з кожным музыкам паасобку, каб потым супольна і аператыўна будаваць няпростыя музычныя структуры. Але ў альбоме хапае і лёгкасці, і гумару, і нечаканых паваротаў ды вельмі кранальных для мяне асабіста момантаў», – сведчыць бэндлідар.

Вокладкай для рэлізу стала праца Мар'яна Валентыновіча (па кудзелі з роду Сямашак). У 1928 г. польскі мастак такім чынам аздобіў нотнае выданьне «Zatańczmy tango!». Новую праграму Fantastic Swimmers «Duos» можна паслухаць і адвольна спампаваць тут

ав


. .

Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

23.11.2022 14:18
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі.