Беларуская Служба

Чаму гаворыцца: прачытаць кнігу «ад дошкі да дошкі»? Запрашаем у Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы (ФОТА)

31.10.2025 15:01
У музеі нам таксама раскажуць пра тое, як раней у Еўропе выраблялі паперу з... анучаў.
Аўдыё
  • Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі
Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў СупрасліЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Магчыма, ніколі раней друкаванае слова не было так даступнае, як цяпер. Але, так было не заўсёды. Даступнасць кнігаў кардынальна памянялася на працягу стагоддзяў: ад рукапіснай эпохі, калі кнігі былі прадметам раскошы для абраных, да вынаходніцтва друку, якое рэвалюцыянізавала вытворчасць і знізіла кошт кнігаў. З гісторыяй друкарства мы пазнаёмімся ў Музеі друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі на Падляшшы.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калі казаць пра гісторыю друкарства, то трэба пачаць з кітайцаў, кажа супрацоўнік музея Вітальд Жукоўскі (Witold Żukowski):

- Яны стварылі друк, вырабляючы драўляныя друкарскія формы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дрэварыт або ксілаграфію і цэлыя старонкі выразанага тэксту або розных ўпрыгажэнняў. Такі рэльеф пакрываўся фарбай і адбіваўся, як штамп на паперы. Аднак драўляныя друкарскія формы не былі трывалымі – з часам яны зношваліся і трэба было іх рабіць новыя, а гэта займала шмат часу.

Рэпліка машыны Гутэнберга, Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Рэпліка машыны Гутэнберга, Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тут прарывам аказалася вынаходніцтва нямецкага ювеліра Іагана Гутэнберга (ням. Johannes Gutenberg) – бацькі кнігадрукавання ў Еўропе:

- Ён быў ювелірам па прафесіі, добра ведаў уласцівасці металаў і стварыў адпаведны металічны сплаў і распрацаваў тэхналогію вытворчасці металічных шрыфтоў (…)Выкарыстоўваючы свае вынаходкі, Гутэнберг надрукаваў «42-радковую Біблію». Назва звязана з колькасцю радкоў тэксту на старонцы – 42 радкі. Друк быў выкананы толькі чорным колерам. У сваю чаргу, чырвоныя літары і ўпрыгажэнні былі напісаны ад рукі пяром ілюмінатара. Гэта рабіла кожную Біблію ўнікальнай і непаўторнай. Усяго было выпушчана прыблізна 185 асобнікаў «Бібліі Гутэнберга». Кожны з 1 286 старонак. Усе яны былі створаны за тры гады – з 1452 па 1455 гады. Да нашых дзён захавалася 48 асобнікаў, у тым ліку 36 надрукаваных на паперы і 12 на пергаменце.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што адзін асобнік таксама знаходзіцца ў Польшчы, у прыватнасці ў Дыяцэзіяльным музеі ў Пэльпліне (Pelplin) у Паморскім ваяводстве. Гэта асаблівы асобнік, кажа спадар Вітальд:

- На адной старонцы гэтага асобніка ёсць памылка. У прынцыпе, гэта не памылка ў тэксце, а хутчэй пляма ў куце на адной са старонак. У гэтым месцы ўпаў, запэцканы чарнілам шрыфт і пакінуў адбітак. Мы бачым прастакутны контур, які паказвае нам, які памер шрыфта выкарыстоўваў Гутэнберг у XV стагоддзі. Гэта мае вялікае значэнне, бо самі шрыфты да нашых часоў не захаваліся.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу першым друкаром на Падляшшы, які скарыстаўся вынаходніцтвамі Гутэнберга, быў Іван Фёдараў:

- Ён прыехаў з Масквы па запрашэнні гетмана Гжэгажа Хадкевіча ў горад Заблудаў каля Беластока, і там у 1569 годзе надрукаваў «Евангелле вучыцельнае» (зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў. У ім змешчана таксама «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага – першы друкаваны помнік старажытнай усходнеславянскай літаратуры – рэд.). У гэтым выпадку тэкст быў надрукаваны двума колерамі: чорным і чырвоным. Аднак гэтыя колеры друкаваліся асобна – з выкарыстаннем шрыфтоў немагчыма было зрабіць інакш. Усе гэтыя ўпрыгажэнні, а таксама вялікія літары, былі створаны з дапамогай ксілаграфіі. Ксілаграфія інакш дрэварыт, таксама выкарыстоўвалася для стварэння друкарскіх марак ( гэта фірмовы знак друкарскай майстэрні). Кожны друкар меў сваю марку, якая дазваляла вызначыць, хто надрукаваў дадзеную кнігу. Гэтыя маркі размяшчаліся на пачатку кнігі, і тут мы бачым клеймо Івана Фёдарава. Сёння мы назвалі б такі знак лагатыпам.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Заснаваны ў 2014 годзе Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі размяшчаецца ў гістарычным комплексе будынкаў Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра. Дарэчы Супрасль – гэта не выпадковае месца для сядзібы гэткай музейнай установы.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 1693 годзе, пасля смерці заснавальніка мітрапаліта Цыпрыяна Жахоўскага, з Вільні ў Супрасль была перанесеная друкарская майстэрня. Праз тры гады свет убачыла першая кніга, цалкам надрукаваная ў Супраслі: «Жыццё нашага вялікага бацькі, царэвіча Персідскага». Яна складалася з цэлых 30 старонак на кірыліцы.

- Наш музей быў заснаваны ў Супраслі, таму што тут таксама ў 1693 годзе была заснаваная друкарня, якая працавала да 1803 года. У гэты перыяд была надрукавана вялікая колькасць кніг. У нас ёсць інфармацыйная дошка, якая паказвае колькасць тытулаў, надрукаваных на розных мовах. Зразумела кожны тытул быў надрукаваны ў адпаведным тыражы. Сярод іншага, у Супраслі было надрукаванае першае выданне «Падарожжаў Гулівера» на польскай мове, а таксама «Малітоўныя песні» Францішка Карпінскага ў тым ліку калядная песня: «Бог нарадзіўся» (гэта зборнік гімнаў і перакладаў псалмоў, аўтарства Францішка Карпінскага – рэд.).

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Супрасльская друкарская майстэрня выпусціла каля 500 тытулаў, больш за 60 працэнтаў з якіх былі на польскай мове, а таксама некаторыя – на кірыліцы, на лацінскай  і нават на літоўскай мове. Цікава, што гэта былі не толькі рэлігійныя выданні.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На пачатку XVIII стагоддзя ля Супрасля была заснавана паперня, верагодна, адна з першых у Вялікім Княстве Літоўскім:

- У 1710 годзе, з-за попыту на паперу ля Супрасля была пабудавана паперня. Яна знаходзілася не ў самым Супраслі, а за 4 км далей ад горада. Паперня працавала па прынцыпе вадзянога млына, таму трэба было знайсці патрэбную плынь ракі, а і машыны там былі вельмі шумнымі. Уладальнікі паперні таксама ўсталёўвалі свае вадзяныя знакі на аркушах. Сёння мы атаясамліваем іх галоўным чынам з банкнотамі ці нейкімі афіцыйнымі дакументамі. Аднак у мінулым папера была вельмі дарагая, таму яе таксама забяспечвалі адпаведнымі знакамі. Вадзяныя знакі часцей за ўсё ўключалі назву горада, дзе выраблялася папера і ініцыялы ўладальнікаў. Гэтак жа, як цяпер правяраем банкноты, падносячы іх да святла, таксама раней правяралі паперу.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мы ўсе ведаем, што папера з 1839 года вырабляецца з дрэва, у прыватнасці з цэлюлозы, але не ўсе ведаюць, што раней яе выраблялі з… анучаў:

- Мы кажам, што паперу рабілі з анучаў, то бок старога, зношанага адзення. Раней гандляры падарожнічалі ад вёскі да вёскі, збіралі старыя анучы і вопратку, а потым пастаўлялі ў паперню. Там іх сартавалі, рэзалі на меншыя кавалкі, кідалі ў жолабы з вадой. Тканіну з дапамогай машын разбівалі і малолі з мэтай атрымаць «пульпу» – папяровую масу. Затым гэтую пульпу кідалі ў вядро, змешвалі вадой і атрымлівалі суспензію з якой, у сваю чаргу, рабілі паперу, якую мы цяпер называем паперай ручной работы.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мы можам прасачыць увесь працэс атрымання паперы ручной работы, сушэння і прэсавання папяровых лістоў. Пазней мы пераходзім да друку.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У музеі вы ўбачыце абсталяванне з усіх этапаў развіцця друкарства. У тым ліку рэпліку машыны Гутэнберга, машыны з XIX стагоддзя і сучасныя, імпартаваны ў асноўным з Германіі, Нідэрландаў і Швейцарыі.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На падставе іх працы, мы можам уявіць сабе, як гэты працэс кардынальна змяніўся з развіццём тэхналогіі друку.
Апошнім этапам нашай друкарскай прыгоды з’яўляецца складанне і пераплёт кнігі. Тут мы нарэшце можам зразумець, чаму гаворыцца «прачытаць кнігу «ад дошкі да дошкі» то бок «ад вокладкі да вокладкі»:

- Як мы ўжо казалі раней, на адным аркушы былі надрукаваны чатыры старонкі тэксту. Калі гэта была першая старонка кнігі, то гэта была другая, а наступная старонка была пятнаццатай ці шаснаццатай, на тым жа аркушы. Такім чынам, чалавек, які сшываў кнігу, павінен быў усё гэта выпісаць, вылічыць і прытрымлівацца пэўных шаблонаў, каб пазбегнуць памылак. Аркушы злучалі іголкай і ніткамі. На канец увесь такі блок сшытых аркушаў забяспечвалі драўлянымі вокладкамі. Менавіта таму кажуць: чытаць кнігу «ад дошкі да дошкі», што ў прынцыпе азначае ад вокладкі да вокладкі. Нарэшце, драўляныя вокладкі, пакрываліся скурай.

- расказваў Вітальд Жукоўскі (Witold Żukowski) з Музея друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У канцы экскурсіі па музеі кожны можа зрабіць сваю ўласную сувенірную закладку, у прыватнасці выціснуць яе на тэрмапрэсе. Аказваецца, што гэта цікавая забава не толькі для дзяцей, але і для дарослых наведвальнікаў.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі, хоць і невялікі па памерах, то вельмі цікавы. Кошт квітка ўключае экскурсію з гідам, які цікава распавядае пра гісторыю друку і дэманструе гасцям тэхніку старадаўняга вырабу паперы, друкарства і пераплёту кніг.

Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей друкарскага майстэрства і вырабу паперы ў Супраслі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей таксама прапануе шматлікія майстар-класы: па друку, вырабе паперы, лінагравюры, пераплёту іг.д.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Эльблонгскі канал – шэдэўр гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзя і найбуйнейшая турыстычная славутасць Варміі (ФОТА)

17.10.2025 18:01
Штогод каля 100 тысяч турыстаў з усяго свету з’язджаюць у Вармію, каб адправіцца суднам у «рэйс па траве».

Без пастушаства няма традыцыйнай культуры горцаў у Бяскідах. Гэта стае зразумелым пасля візіту ў Цэнтры пастушаства ў Канякаве (ФОТА)

24.10.2025 15:00
Пастушаства – гэта не толькі галоўная традыцыя бяскідскіх горцаў, але і элемент унікальнага ландшафту Бяскідаў.