Беларуская Служба

Усё больш краін Еўропы ўводзіць падатак на авіябілеты

13.09.2019 14:34
Кожны рэйс самалёта наносіць значную шкоду навакольнаму асяроддзю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Wyborcza занялася пытаннем цаны авіяквіткоў. Многія людзі, асабліва ў багатых краінах Еўропы, лятаюць на самалёце не таму, што няма іншага выхаду, а таму, што любяць. А кожны палёт наносіць значную шкоду навакольнаму асяроддзю.

Усё больш краін абмяркоўвае магчымасці ўвесці падатак на авіябілеты, каб людзі часцей выбіралі падарожжа на цягніку, чым паднебнае. Некаторыя дзяржавы такі падатак ужо ўвялі – між іншым Швецыя ці Германія.

Авіякампаніі, канешне, супраць увядзення падатку, асабліва танныя лініі (low cost carrier). Гэта і не дзіўна, бо калі білет каштуе вельмі мала, а здараюцца і па 5 еўра, то падатак у памеры 6 еўра павысіць кошт больш чым у два разы. Пасажыры танных ліній гэта хутчэй заўважаць, чым пасажыры, якія плацяць за квіток 100 еўра. Іншая справа, што не заўсёды ёсць альтэрнатыва ў выглядзе чыгуначнага спалучэння, напрыклад, з Ірландыяй, Мальтай ці Нарвегіяй. Яны, праўда, знаходзяцца недалёка ад кантыненту, таму палёт працягваецца нядоўга, але няма добрай чыгуначнай сувязі.

Згодна дакладу Еўрапейскай камісіі, калі квіткі падаражэюць на 10%, то попыт упадзе таксама прыкладна на 10%, адпаведна, зменшыцца выкід СО2 у атмасферу. У сваю чаргу ў Польшчы пакуль што няма прапаноў увядзення падатку на авіяквіткі. Меркаваннем эксперта авіярынку Марыюша Пятроўскага, вышэйшыя цэны маглі б выклікаць калапс на рынку. Палякі на шмат менш лятаюць, чым жыхары Заходняй Еўропы, яны яшчэ не насыціліся такімі падарожжамі. Аднак, з іншага боку, часта лоўкоставыя лініі значна паніжаюць цэны квіткоў, каб захапіць частку рынку. І штучна накручваюць попыт. Навошта палякам лятаць у лістападзе ў Нарвегію? Пераважна няма такой патрэбы, але лятаюць, бо танна.

нг