Беларуская Служба

Еўрапейскі вытворца зброі MBDA «паланізуе » свае ракеты

29.09.2020 11:44
«Мы будзем дамагацца таго, каб ракетны арсенал быў выраблены польскімі карпарацыямі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock

У інтэрв'ю польскаму парталу Defence24 дырэктар MBDA (Еўрапейскага распрацоўшчыка і вытворцы ракет) у Польшчы Ян Грабоўскі прадставіў прапанову карпарацыі MBDA як па ўзбраенням знішчальніка танкаў Ottokar-Brzoza, так і па агульнай польскай праграме ўзбраенняў Narew.

Каментуючы ўзбраенне процітанквай сістэмы Ottokar-Brzoza распрацоўшчык заявіў: «Бачанне карпарацыя MBDA для процітанкавай сістэмы канцэнтруецца на ракеце Brimstone, якая размешчана на колавым або гусенічным шасі. Агульнае ўкараненне ракеты Brimstone у польскіх Узброеных сілах і ў польскай прамысловасці».

У сваю чаргу, што тачыцца праграмы Narew, якая, як адзначыў дырэктар Грабоўскі, зʼяўляецца найбольш важнай у цяперашні час праграмай мадэрнізацыі польскіх Узброеных сіл, ён паведаміў: «Мы будзем дамагацца таго, каб ракетны арсенал быў выраблены польскімі карпарацыямі». Пра так званую паланізацыю ракетаў для УС краіны пісалі на партале defence24.

эж