Беларуская Служба

Польскія ўлады будуць выплачваць бацькам дапамогу па доглядзе за дзецьмі да канца студзеня

19.01.2021 16:14
З-за надалей складанай эпідэмічнай сітуацыі ўрад вырашыў аб прадаўжэнні магчымасці атрымання бацкамі гэтай дапамогі.
, .   .
Дзеці, школа.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: rawpixel/CC0 Public Domain/pixabay.com

Учора вучні першых трох класаў базавай школы вярнуліся да стацыянарнай адукацыі. Аднак гэта не азначае, што дадатковая дапамога па доглядзе за наймалодшымі школьнікамі не будзе больш выплачвацца. Як падкрэсліла міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg), з-за надалей складанай эпідэмічнай сітуацыі ўрад вырашыў аб прадаўжэнні магчымасці атрымання бацькамі гэтай дапамогі да канца студзеня:

- Мы прадаўжаем магчымасць атрымання згаданай дапамогі да канца студзеня, Зразумела дапамога будзе выплачвацца паводле дзейных прынцыпаў, то бок у сітуацыі, калі няма магчымасці адправіць дзіцьцё ў школу, дзіцячы садзік ці яслі.

Дадатковая дапамога выплачвацца па догляду за дзецьмі, якім не больш за 8 гадоў, так і дзецьмі старэйшага ўзросту, якія маюць адпаведнае пасведчанне аб інваліднасці.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі