Беларуская Служба

Растуць выдаткі ўладаў на падтрымку асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

29.06.2021 11:03
У 2015 годзе яны склалі больш за 3 мільярды 333 тысячы еўра, а ў цяперашні час удвая больш.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock, Autorstwa VGstockstudio

У Польшчы працуюць 28 адсоткаў супрацоўнікаў з абмежаванымі магчымасцямі, у той час сярэдняя па Еўропе – гэта 40 адсоткаў, сказала міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg)падчас цырымоніі ўручэння ўзнагароды «Працадаўца з сэрцам».

Кіраўнік Міністэрства па справах сям’іі і сацыяльнай палітыкі ўручыла ўзнагароду кампаніі Mondi Siemens, якая працаўладкоўвае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Міністр Малёнг падкрэсліла, што яе міністэрства прыняло шэраг мер для паляпшэння iх становішча на рынку працы:

- Сёлета ўрад прыняў першую стратэгію на карысць асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Яна вызначае напрамкі дзеянняў, якія плануе рэалізаваць урад, як у бліжэйшым часе, так і ў даўжэйшай перспектыве. Яны накіраваныя на тое, каб асобы з абмежаванымі магчымасцямі былі поўнасцю ўключаныя ў грамадскае жыццё і прафэсійную актыўнасць.

Міністр Малёнг падкрэсліла, што выдаткі на падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Польшчы сістэматычна растуць. У 2015 годзе яны склалі 15 мільярдаў злотых (3 мільярды 333 тысячы еўра), а ў цяперашні час гэта 30 мільярдаў злотых (6 мільярдаў 666 тысяч еўра).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі