Беларуская Служба

Еўропа мае рэкордна нізкія запасы газу

06.07.2021 12:50
Паводле ацэнак экспертаў, пры такім тэмпе напаўнення па выніках сезону, стан запасу блакітнага паліва складзе 70 % замест запланаваных 90%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/P.V.R.Murty

Запаўненне газавых сховішчаў у Еўропе складае 48,7% і гэты вынік значна ніжэйшы ўзроўняў, зафіксаваных у аналагічны час у папярэднія гады, пішуць на партале biznesalert.pl.

Цяперашні ўзровень запаўнення сховішчаў газам больш чым на 15,5% ніжэйшы за сярэдні паказнік запаўнення за апошнія пяць гадоў. У той жа час, ён самы нізкі ў гісторыі.

Сярэдні час запаўнення вадасховішчаў доўжыцца да 20 кастрычніка. Пасля гэтай даты часцей за ўсё пачыналася спажыванне газу, назапашанага ў сховішчах са склада. Паводле ацэнак экспертаў, пры такім тэмпе напаўнення па выніках сезону, стан запасу блакітнага паліва складзе 70 % замест запланаваных 90%.

Сітуацыя можа пагоршыцца з-за запланаванага на ліпень прыпынення паставак газу па газаправодзе «Ямал-Еўропа» і Nord Stream. Перапынак працы газаправодаў выкліканы неабходнасці тэхнічнага абслугоўвання. Аднак «Газпром» не зарэзерваваў дадатковыя магутнасцяў ва ўкраінскай газатранспартнай сістэме. Між тым цэны на блакітнае паліва на спотавым рынку дасягнулі на пачатку тыдня больш за 450 долараў за кубаметр.

эж

Расія здабыла перавагу ў газавай гонцы

07.06.2021 12:18
31 траўня дацкая Апелацыйная камісія па пытаннях асяроддзя і харчавання адмяніла дазвол на пабудову на тэрыторыі краіны газаправоду Baltic Pipe, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.

Газаправод Baltic-Pipe будзе завершаны паводле плану

21.06.2021 11:44
Поўная прапускная здольнасць Baltic Pipe – 10 млрд м3/год – будзе атрымана пасля завяршэння будаўнічых работ на ўсіх участках інвестыцыі ў Даніі.