Беларуская Служба

Праграма па прыцягненню айцішнікаў прыносіць рэзультаты, але хацелася б большага

25.08.2021 16:10
Праграма была адказам на палітычную сітуацыю ў Беларусі, яна таксама павінна была запоўніць кадравы дэфіцыт у Польшчы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock

Дзякуючы пашырэнню праграмы Poland. Business Harbour, Польшча павінна прыцягнуць больш ІТ-спецыялістаў. Эфекты ёсць, але даволі сціплыя, – паведамляе Puls Biznesu. Газета піша, што «13,5 тыс. віз, выдадзеных беларусам, якія жадаюць заснаваць бізнес у Польшчы, і членам іх семʼяў, 20 камандаў (са 150), якія атрымалі грашовую дапамогу ў памеры 5000 злотых, узнагароджаныя StartUp Hub Poland, 31 беларускі праект, завершаны Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, і 39 у працэсе – гэта вынік урадавай праграмы Poland. Business Harbour (PBH), уведзенай у верасні мінулага года».

Праграма прадугледжвае тры шляхі: для асобных ІТ-спецыялістаў, стартапаў і кампаній. Асаблівы від візы дазваляе працаваць без дазволу і вывозіць сваіх сваякоў у Польшчу. Працэнт спецыялістаў, якія прыязджаюць з Беларусі ў Польшчу, павялічыўся з 10 працэнтаў да 43 працэнтаў, на другім месцы – Украіна», – падкрэслівае прадстаўнік прэмʼер-міністра Юстына Арлоўская.

Выданне нагадвае, што праграма была адказам на палітычную сітуацыю ў Беларусі, яна таксама павінна была запоўніць кадравы дэфіцыт у Польшчы, які ацэньваецца больш чым у 100 000 ІТ-спецыялістаў. Па дадзеных «PB», вынікі ад праграмы заўважаюць прадстаўнікі рэгіянальных ведамстваў, якія прыцягваюць інвестыцыі. «Няма натоўпу беларускіх кампаній, але кожны месяц ёсць інвестар, у асноўным з тэхналагічнай індустрыі, зацікаўлены ў адкрыцці прадстаўніцтва ў Еўрапейскім Саюзе», – кажа Марцін Гжэгоры, намеснік дырэктара кампаніі Invest in Pomerania, якая запусціла сёлета праграму Welcome2Pomerania.

Puls Biznesu/нг