Беларуская Служба

81 % палякаў лічаць барацьбу за клімат самай вялікай праблемай XXI стагоддзя

27.10.2021 19:12
Адметна, што жыхары Польшчы даволі песімістычна ўспрымаюць здольнасць сваёй краіны хутка правесці зялёную трансфармацыю гаспадаркі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Sunshine Studio

81% палякаў лічаць, што змяненне клімату і яго наступствы ўяўляюць сабой самую вялікую праблему для чалавецтва ў XXI стагоддзі. Такія дадзеныя вынікаюць з сацыялагічнага даследавання арганізаванага Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, чытаем на партале biznesalert.pl.

На думку пераважнай большасці палякаў (82%), змяненне клімату ўплывае на іх паўсядзённае жыццё (гэта на пяць адсоткавых пунктаў вышэй, чым у папярэднім годзе, і вышэй, чым у сярэднім па Еўропе (77 %).

Гэта некаторыя вынікі першага апытання па клімаце за 2021-2022 гады, апублікаванага Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Дадзены банк з'яўляецца крэдыторам Еўрапейскага Звязу і найбуйнейшым у свеце шматбаковым крэдыторам, якія фінансуе дзейнасць у галіне клімату.

Адметна, што жыхары Польшчы даволі песімістычна ўспрымаюць здольнасць сваёй краіны хутка правесці зялёную трансфармацыю гаспадаркі. Большасць апытаных (52%) лічаць, што ў Польшчы не атрымаецца рэзка скараціць выкіды вуглякіслага газу да 2050 года, як гэта плануецца.

эж

Польскія ўлады рыхтуюцца да энергетычнай трансфармацыі ў краіне

30.06.2021 15:32
Анджэй Дуда заснаваў Савет па ахове навакольнага асяроддзя, энергетыкі і прыродных рэсурсаў.

Польская энергетычная трансфармацыя немагчымая без АЭС

17.07.2021 11:14
Польшча запусціць першую атамную электрастанцыю ў 2033 годзе. 

Папулярнае ў Польшчы выданне ладзіць акцыю «Няма будучыні без прадпрымальніцтва»

05.10.2021 15:23
Трансфармацыя можа стаць шанцам развіцця польскіх фірмаў, імпульсам да ўвядзення сучасных тэхналогіяў і росту эканомікі.