Беларуская Служба

Кампанія Tauron робіць стаўку на электрамабільнасць

09.11.2021 13:07
Цягам некалькіх бліжэйшых гадоў кампанія плануе ў пяць разоў павялічыць колькасць сваіх аўтамабільных зарадных станцый.
 .    .
Электрычны аўтамабіль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня кампаніі Tauron Новыя тэхналогіі (Tauron Nowe Technologie), якая ўваходзіць у склад Групы Tauron – найбуйнейшага дыстрыбутара электраэнергіі ў Польшчы, абвясціў аб будаўніцтве паўтысячы новых аўтамабільных зарадных станцый. Праект будзе рэалізаваны на працягу двух гадоў.

Артур Важоха (Artur Warzocha)паведаміў Польскаму радыё, што зарадныя станцыі будуць адкрытыя ў зоне дзеяння групы, то бок на тэрыторыі чатырох ваяводстваў – Ніжнесілезскага, Апольскага, Сілезскага і Малапольскага:

-Мы спадзяемся, што цягам некалькіх бліжэйшых гадоў, гаворка ідзе пра 5-6 гадоў, нам удасца павялічыць колькасць згаданых станцый, як мінімум у пяць разоў. Мы імкнемся да таго, каб у максімальнай адлегласці 1-2 кіламетраў кіроўцы маглі знайсці нашую зарадную станцыю, дзе змогуць зарадзіць свой электрамабіль.

Цягам апошніх двух гадоў Tauron увёў у эксплуатацыю 100 зарадных станцый для электрамабіляў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі