Беларуская Служба

Палякі эканомяць на хлебе, пякарні ў крызісе

18.05.2022 15:07
У выніку велізарнага росту выдаткаў на энергію і сыравіну хлеб падаражэў ужо на 30%.
.
.Couleur/pixabay.com/CC0

У гэтай сітуацыі ўсё больш людзей аддаюць перавагу больш таннай прадукцыі вялікіх сетак, чым пякарняў, піша «Rzeczpospolita».

Пасля многіх гадоў развіцця сектар хлебапякарных і кандытарскіх крамаў апынуўся ў стагнацыі. Галіна баіцца, што цана на энерганосьбіты і муку стануць цвіком у труну. Змены на рынку ўжо бачныя.

– Рынак новаствораных пякарняў і кандытарскіх вырабаў значна запаволіўся. Сёлета палякі зарэгістравалі толькі 84 новыя пякарні, зачыніўшы 77, такім чынам рынак вырас усяго на 0,2 працэнта. Сёння можна казаць не пра сур’ёзнае запаволенне, а пра стагнацыю, – кажа Томаш Старшык, прэс-сакратар агенцтва Dun & Bradstreet, якое падрыхтавала дадзеныя спецыяльна для «Rzeczpospolita». Эксперт падкрэслівае, што гэта першая падобная сітуацыя з 2016 года, калі была зафіксавана самая нізкая колькасць пякарняў у Польшчы.

У красавіку булкі падаражэлі ў сярэднім на 11%, а хлеб – на 30%. Такі рэзкі рост прымушае кліентаў купляць печыва ў буйных сетках, асабліва дыскаўнтэрах, якія па-ранейшаму могуць прапаноўваць больш нізкія цэны хоць бы з-за маштабу сваёй дзейнасці.

Аналіз таксама паказвае, што перавага аддаецца менш якаснаму печыву.

ав