Беларуская Служба

Польскі Цэнтральны камунікацыйны порт палепшыць ваенную лагістыку на ўсходнім флангу НАТА

23.11.2022 19:22
У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну Еўрапейскі Звязу надаў больш увагі неабходнасці адаптаваць еўрапейскую транспартную інфраструктуру для выкарыстання ў грамадзянскіх і абаронных мэтах.
CPK: w pierwszej odsłonie przetargu zgłosiło się 15 firm i konsorcjów projektowych, teraz aż 26
CPK: w pierwszej odsłonie przetargu zgłosiło się 15 firm i konsorcjów projektowych, teraz aż 26Twitter/CPK

Цэнтральны камунікацыйны порт (ЦКП), які будуецца ў Польшчы, палепшыць ваенную лагістыку ў Цэнтральнай Еўропе ў сітуацыі, калі, паводле слоў былога камандуючага сіламі ЗША ў Еўропе генерала Бена Ходжэса, «не хапае транспартных магутнасцей і інфраструктуры, якія дазволілі б сілам НАТА хутка перамяшчацца па Еўропе». Пра гэта пішуць на польскім партале forsa.pl.

Па словах упаўнаважанага польскага ўрада, які адказвае за нагляд за будаўніцтвам Цэнтральнага камунікацыйнага порта, Марціна Хоралы, гэта адзін з найважнейшых ваенных і грамадзянскіх праектаў, рэалізаваных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

«Калі гаворка ідзе пра здольнасць прымаць войскі і харчы паветраным шляхам, ЦПК «Салідарнасць» – гэта прарыў. Ён будзе месцам, дзе перасякаюцца важныя тактычныя злучэнні, вялікая колькасць боепрыпасаў і вайсковага абсталявання могуць быць дастаўлены ў Польшчу вельмі хутка», – заявіў упаўнаважаны ўрада.

У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну Еўрапейскі Звязу надаў больш увагі неабходнасці адаптаваць еўрапейскую транспартную інфраструктуру для выкарыстання ў грамадзянскіх і абаронных мэтах. ЕЗ выдзеліў 1,6 млрд еўра на праекты ваеннай мабільнасці на 2021-2027 гады ў рамках буйнейшага бюджэту ў памеры 33,7 млрд еўра. Компелкс гэтых праектаў атрымаў назву «Злучаючы Еўропу», пісалі на партале forsa.pl.

эж

У Польшчы рыхтуюцца да будаўніцтва новага аэрапорта

27.08.2021 15:45
У 2023 годзе пачнецца будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта.

Да канца года будзе прадстаўлены план Цэнтральнага камунікацыйнага порту

24.11.2021 12:07
У рамках праекту плануецца пабудаваць аэрапорт імя «Салідарнасці» і каля 1 600 кіламетраў чыгунк

Адзін з праектаў Цэнтральнага камунікацыйнага порту прадугледжвае лінію да ўкраінскай мяжы

13.09.2022 14:33
Цэнтральны камунікацыйны порт, які знаходзіцца ў фазе праектавання, павінен быць найбуйнейшым камунікацыйным хабам у Польшчы.