Апошнія ўказы Аляксандра Лукашэнкі ад 7 верасня ставяць знак пытання ў справе эміграцыі для многіх беларусаў. Новыя заканадаўчыя нормы ў Беларусі таксама могуць драматычна адбіцца на польскім рынку працы, бо беларусы пасля ўкраінцаў – вялікая група эканамічных мігрантаў, піша партал frosa.pl. Нягледзячы на тое, што ўкраінцы па-ранейшаму з'яўляюцца самай вялікай групай замежнікаў у Польшчы, іх доля з месяца на месяц змяншаецца, а колькасць беларусаў павялічваецца.
Указы беларускага дыктатара выключаюць з пераліку працэдур, якія могуць ажыццяўляцца ў дыпламатычных прадстаўніцтвах, многія ключавыя дзеянні для людзей, якія жывуць за межамі краіны, такія як атрыманне або падаўжэнне пашпарта/віда на жыхарства, афармленне даверанасці на продаж маёмасці (напрыклад, кватэры або машыны), атрыманне даведкі аб адукацыі або сямейным становішчы. Для выканання гэтых фармальнасцей беларусам трэба будзе вяртацца дадому. А для многіх беларусаў гэта азначае рызыку затрымання (многія з іх эмігравалі пасля падзей 2020 года) і патэнцыйнай крымінальнай справы, напрыклад, за ўдзел у антыўрадавых акцыях, якія, дарэчы вельмі часта фабрыкуюцца.
Зараз большасць беларусаў звяртаюцца па від на жыхарства, але чаканне ў сярэднім складае 2-3 гады або па міжнародную абарону ў Польшчы. Рашэнне дыктатара кідае выклік не толькі беларусам, але і ўсяму Еўразвязу. Для такіх краінаў, як Літва, дзе найбольшая беларуская дыяспара, Польшча, Латвія, Чэхія і Нямеччына, дзе пражывае вялікія колькасць беларускіх мігрантаў, будзе вялікай праблемай, калі ў многіх зь іх раптам скончыцца тэрмін дзеянне праязнога дакументу.
За межамі Беларусі пражывае каля 1,1 мільёна яе грамадзян. Са жніўня 2020 года зʼехала ад 250 да 500 тыс. чалавек. Дагэтуль гэта была найбуйнейшая хваля эміграцыі ў гісторыі краіны.
Паводле звестак Польскага эканамічнага інстытута, грамадзяне Беларусі са студзеня 2022 года да канца чэрвеня 2023 года стварылі ў Польшчы 11 716 ІП. У сваю чаргу звесткі ZUS (Фонду сацыяльнага страхавання) паказваюць, што ў 2023 годзе ў Польшчы на пенсійнае страхаванне і страхаванне па інваліднасці былі зарэгістраваныя 110 294 беларусаў. Зараз яны зʼяўляюцца самай вялікай групай па росце і нават абагналі ўкраінцаў, колькасць якіх скарачаецца. Часцей за ўсё яны працуюць IT-спецыялістамі, будаўнікамі, складскімі і завадскімі рабочымі, кіроўцамі, то бок у прафесіях, дзе дамінуюць мужчыны і недахоп якіх на польскім рынку працы балюча адчуў пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны.
Цяпер ёсць падставы асцерагацца, што частка беларусаў вернецца ў Беларусь, – піша партала frosa.pl. Гэта важная інфармацыя для рынку працы, таму што пул краін, на якія распаўсюджваюцца паслабленні ў працаўладкаванні, рэзка скарачаецца – пасля адсутнасці працоўных з Украіны да іх дададуцца беларусы. І іх доля на рынку працы вельмі вялікая – польская вытворчасць абапіраецца на замежных рабочых.
У Gremi Personal паведамілі, што за 2023 год доля беларусаў вырасла ўдвая. Сярэдні ўзрост работніка – каля 30 гадоў, 2/3 з іх – мужчыны. Цяперашнія правілы могуць прымусіць частку з іх вярнуцца дадому, што прывядзе да адтоку і без таго дэфіцытных рабочых рук. «Мы разлічваем, што польскі ўрад знойдзе спосаб утрымаць беларусаў у Польшчы», – кажа дырэктар дэпартаменту міжнароднага рэкрутынгу Gremi Personal Анна Джабалда.
эж