Намеснік міністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz) заявіў, што ўрад Польшчы зробіць усё магчымае, каб завяршыць будаўніцтва Балтыйскай трубы (Baltic Pipe). Палітыкі-госці грамадскага Польскага радыё абмяркоўвалі рашэнне Даніі па прыпыненні будаўніцтва газаправода.
Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz) прызнаў, што рашэнне аб адмене, выдадзенага раней экалагічнага дазволу выклікала здзіўленне:
-Экалагічныя дазволу, калі гаворка ідзе пра самую Данію, былі выдадзеныя ў 2019 годзе, таму згаданае рашэнне нечаканае. Спадзяюся, што партнёр польская кампаніі «Gaz-System» – дацкі «Energinet» паясніць усе сумневы і рэалізацыя інвестыцыі будзе працягвацца.
У сваю чаргу дэпутат ад «Польскай сялянскай партыі» Марэк Савіцкі(Marek Savicki) лічыць, што згаданае рашэнне стала вынікам дзеянняў ЗША:
-Я лічу, што рашэнне дацкага боку звязанае з дзейнасцю ЗША. Амерыканцы зацікаўленыя ў продажу Еўропе як найбольшай колькасці свайго звадкаванага газу, асабліва ў сітуацыі, калі тут дзейнічае некалькі тэрміналаў. Гэта не здзіўляе. У сваю чаргу мы павінны клапаціцца пра тое, каб самі вытвараць энергію.
Нагадваем, дацкі Апеляцыйны камітэт па ахове навакольнага асяроддзя і харчовых прадуктах адмяніў экалагічны дазвол для аднаго з трох участкаў Балтыйскай трубы, выдадзены Дацкім агенцтвам па ахове навакольнага асяроддзя ў ліпені 2019 года. Цяпер агенцтва павінна яшчэ раз разгледзець справу выдачы дазволу. З гэтай мэтай яно павінна правесці дадатковыя даследаванні. Гаворка ідзе пра сухапутную частку газаправода, даўжынёй у 210 кіламетраў, якая будзе праходзіць праз Ютландыю і выспы Фюн і Зеландыя.
Будаўніцтва Балтыйскай трубы павінна быць завершанае восенню будучага года.
аз