Беларуская Служба

Хутчэй за ўсё цэны паліва ў ЕЗ растуць у Польшчы

27.10.2021 14:14
У Румыніі цэны падскочылі на 29%, а ў Люксембургу аж на 30%. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStudio4dich/shutterstock

Усё часцей можна ўжо сустрэць АЗС, дзе літр бензіну каштуе ўжо 6 злотых (1,30 EUR) Да таго ж прагнозы экспертаў зводзяцца да будучага павелічэння гэтай цаны, пішуць на партале money.pl.

Грамадства крытыкуе за гэта польскі ўрад. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, адказваючы на пытанне аб праблеме вялікага павелічэння цэнаў на паліва, падкрэслівае, што гэта вынік спекуляцый на нафтавым рынку. Пры гэтым палітык адзначае, што кошты на паліва на польскіх АЗС зʼяўляюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

Праўда, ён не дадае, што утчэй за ўсё цэны паліва ў ЕЗ растуць менавіта ў Польшчы. Апошнія дадзеныя Еўрастата паказваюць, што ў верасні толькі ў трох краінах ЕЗ рознічныя кошты на паліва раслі хутчэй, чым у Польшчы. Тут павышэнне было на ўзроўні 28% за год, таксама ў цэны на паліва выраслі ў Славеніі, Славеніі і Нямеччыне. У Румыніі цэны падскочылі на 29%, а ў Люксембургу аж на 30%. На некалькі працэнтных пунктаў павольней паліва даражэла, напрыклад, у Швецыі, Іспаніі, Вугоршчыне ці Чэхіі. Хоць гэтыя чатыры краіны блізкія да сярэдняга ўзроўню ЕЗ – прыкладна 22%.

Рост цэнаў на паліва менш за ўсё закрануў такія краіны, як Ірландыя ды Ісландыя. І ўсё ж гаворка ідзе аб дынаміцы росту парадку 15% на год.

У XXI стагоддзі было шмат перыядаў, калі Еўропа сутыкнулася з вялікімі ваганнямі коштаў на паліва. Аднак яны абмяжоўваліся ваганнем + / – 20% на год. Як бачым цяперака цэны растуць значна хутчэй, што паказвае маштабы крызісу.

эж

У жніўні цэны спажывецкіх тавараў і паслуаў у Польшчы павялічыліся на 5,5%

15.09.2021 14:26
Найбольшы ўплыў на інфляцыю аказаў рост кошту жылля (на 0,6%) і транспарту (на 1,4%).

У Польшчы павысяць акцызы на алкаголь і цыгарэты

11.10.2021 17:21
Чакаецца, што гэты крок прынясе дадатковыя 2 мільярды польскіх злотых (433 мільёны еўра) у дзяржаўную бюджэт у 2022 годзе.

Інфляцыя ў верасні склала амаль 6%

15.10.2021 11:59
Гэты паказнік аказаўся вышэйшы, за папярэднія прагнозы, апублікаваныя Статыстычным упраўленнем на пачатку месяца.