Беларуская Служба

50-гадовыя Палякі – сур’ёзная пакупніцкая сіла з патэнцыялам

27.11.2025 14:20
Маркетынг несправядліва ставіцца да гэтай групы, як да пенсіянераў з фінансавымі праблемамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Franz Bachinger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Значная частка з 15 мільёнаў палякаў, якім больш за 50 гадоў, хоча атрымліваць асалоду ад жыцця і траціць грошы. Між тым, рынак паслугаў робіць памылку, ставячыся да іх, як да пенсіянераў з фінансавымі праблемамі. Згодна з даследаваннем IQS, вынікі якога апублікавала Rzeczpospolita, кожны трэці апытаны паляк, якому больш за 50 гадоў, хоча надалей атрымліваць асалоду ад жыцця, 60% любяць рабіць пакупкі, а кожны чацвёрты хоча паспрабаваць новых брэндаў і прадуктаў.

Тым часам гандляры і пастаўшчыкі рознага віду паслуг аб'ядноўваюць іх усіх у адну кучу і ставяцца да іх, як да людзей, якія паступова адыходзяць ад жыцця і змагаюцца з фінансавымі цяжкасцямі.
Маркетолагі адмаўляюцца ад іх і засяроджваюцца на пакаленні Z (людзі народжаныя паміж 1997 і 2010 гадамі – рэд.) і семʼях з дзецьмі, хоць, на самой справе, гэта менавіта асобы, якім больш за 50 гадоў распараджаюцца найбуйнейшымі фінансавымі сродкамі.

«Мы абапіраемся на стэрэатыпы адносна ўзроўню іх дабрабыту, падыходу да лічбавых тэхналогій і адкрытасці да новых прадуктаў і паслуг», – адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу IQS Беата Садоўска ў інтэрвʼю выданню Rzeczpospolita.

«Варта ўсведамляць, што амаль кожны пяты чалавек ва ўзросце 66+ заяўляе пра вельмі добрае фінансавае становішча. Па ўсёй краіне гэта больш за 1,3 мільёна людзей з высокай пакупніцкай здольнасцю, а ва ўсёй групе 50+ – гэта каля 2 мільёнаў чалавек, на якіх можна арыентавацца з даражэйшымі прадуктамі і паслугамі», – адзначыла экспертка.

аз

У правілах адносна бальнічнага (L4) адбудзецца важная змена

25.11.2025 16:30
Ідэя заключаецца ў тым, каб прадухіліць сітуацыю, што Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) пазбаўлаяe супрацоўніка права на выплату за бальнічны за дзеянні падчас хваробы, такія як прагулка або адпраўка рахунку-фактуры.