Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы не пакінула планаў палёту ў Смаленск, на 10 гадавіну катастрофы польскага ўрадавага самалёту Ту-154М, піша Dziennik Gazeta Prawna. Няма дакладных і пераканаўчых дадзеных аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Катыні і Смаленску. Адначасова, ніхто не пацікавіўся меркаваннем Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
Нягледзячы на тое, што ўрад Польшчы ўводзіць усё больш жорсткія сацыяльныя абмежаванні, а межы краіны застаюцца зачыненымі ўжо трэці тыдзень, у Варшаве працягваюць рыхтаваць дэлегацыю да палёту ў Расію.
Паводле звестак выдання, урадавая дэлегацыя Польшчы павінна складацца з 49 чалавек, у тым на борце будуць прэм’ер Матэвуш Маравецкі, старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.
Паводле плану жалобнай урачыстасці, урадавы борт прызямліцца ў Беларусі, на аэрадроме ў Віцебску, а ўжо адтуль урадоўцы на двух аўтобусах пераадолеюць 130 кіламетраў на дарозе да Смаленска і Катыні. Урад Польшчы ўжо накіраваў адпаведныя просьбы ў міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі.
Пры ўсіх гэтым урад Польшчы забараняе пакідаць жытло сваім грамадзянам і трымае цалкам зачыненымі межы краіны. За парушэнне сацыяльных абмежаванняў пагражаюць суровыя штрафы.
Адметна, што ўрадавая дэлегацыя накіроўвацца спачатку ў Беларусь, дзе ўведзены ўмоўна кажучы «ліберальны» рэжым барацьбы з каранвірусам, і потым у Расію, чые магчымасці процідзеяння каранавірусу выглядаюць яшчэ больш сумнеўнымі. Ідэя наведвання Расіі польскай урадавай дэлегацыяй ва ўмовах пандэміі каранавіруса выглядае як мінімум абсурдна. Пра імаверны палёт польскай урадавай дэлегацыі ў Смаленск на жалобныя ўрачыстасці, пісала выданне Dziennik Gazeta Prawna.
эж