Там даражэюць прадукты харчавання і сродкі гігіены, людзі апынаюцца перад стратэгічнымі выбарамі: ці за невялікія грошы, якія яны маюць, купіць ежу, ці сродкі аховы ад каранавірусу – гаворыць Анна Дуда, кіраўнічка Полькай гуманітарнай місіі (PAH) ва Украіне, якая дзейнічае на лініі фронту.
Жанчына гаворыць, што інфраструктура ўсходняй Украіны, у тым ліку шпіталі і цэнтры здароўя, пацярпелі ў выніку збройных дзеянняў. У шпіталях няма абсталявання, сродкаў абароны і дэзынфекцыі, а таксама лекаў. Анна Дуда звяртае ўвагу таксама на недахопы персаналу і сярэдні ўзрост многіх лекараў у рэгіёне – больш за 65 гадоў.
Полька дадае, што ў рэгіёне не спыняюцца ваенныя дзеянні, а нават назіраецца выбух канфлікту. Некалькі дзён таму Бюро камісара ААН па правах чалавека паінфармавала, што ў сакавіку ў выніку канфлікту загінулі два мірных жыхара, а 17 былі параненыя і ацэнена, што гэта былі самыя вялікія страты сярод мірнага насельніцтва з верасня мінулага году.
Польская гуманітарная акцыя ва ўсходняй Украіне прысутнічае з 2014 году, а з 2015 году там працуе сталая дапаможная місія. Цяпер на месцы працуе 140 чалавек. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй усе праекты арганізаваныя так, каб пазбягаць непасрэднага кантакту паміж людзьмі.
Анна Дуда кажа, што PAH плануе, між іншым, пашырыць развоз пасылак на ізаляваныя вясковыя тэрыторыі блізу лініі фронту і перадаць камплекты для асабістай абароны шпіталям і дамам састарэлых у Луганскай вобласці.
ав