Тао Ён-Хо, былы намеснік амбасадара Паўночнай Карэі ў Вялікабрытаніі, які ўцёк на паўднёвы бок, выбраны ў парламент у Сеуле, піша Gazeta Wyborcza. Пасля ўцёкаў з амбасады ў жніўні 2016 году кар’ера Тао набірала хуткасці з кожным месяцам. Дыпламат, уцякач высокага рангу з Поўначы, стаў вельмі хутка знакамітасцю на Поўдні. Ён ездзіў па цэлай краіне, выступаў на міжнародных канферэнцыях у цэлым свеце. Каментаваў працу рэжыму і папярэджваў перад сваім былым кіраўніком Кім Чэн Ынам, калі прэзідэнт Паўднёвай Карэі рабіў усё, каб усталяваць прыязныя стасункі з Кімам.
Былы дыпламат выбраў далейшую палітычную кар’еру і як кандыдат апазіцыйнай Аб’яднанай партыі будучыні стартаваў у выбарах. Кансерватыўны Тао перамог дасведчанага ліберальнага кандыдата кіроўнай Дэмакратычнай партыі па акрузе Гангнам.
Раён, які знаходзіцца на поўдні Сеулу, лічыцца цэнтрам раскошы, поўным буцікаў, клінік, якія робяць пластычныя аперацыі. Цяжка знайсці большы парадокс чым тое, што тут перамог былы чалавек Кім Чэн Ына, які свой народ трымае ў галечы.
Паўночнакарэйскі ўцякач у парламенце Поўдня сведчыць пра вялікія перамены на палітычнай сцэне Сеулу. Тых, хто выбраў дэмакратыю і змог уцячы на Поўдзень, ёсць каля 33 тысяч. Іх сітуацыя з’яўляецца ненайлепшай. Здараецца, што яны паміраюць ад голаду, бо многія з іх не ў стане справіцца з новай рэчаіснасцю. Здараюцца смерці ад голаду ў месцы, якое павінна даць ім новы, лепшы старт.
Перад выбарамі на Поўдні ўзнікла першая ў гісторыі партыя ўцекачоў. Ад апазіцыі ў парламент трапіў таксама яе лідар Джы Сонг-хо, іншы вядомы ўцякач з Поўначы. На Поўдзень ён трапіў 14 гадоў таму. Раней, у 1996 годзе, страціў руку і нагу, калі трапіў пад цягнік. Ён кажа, што з голаду быў вымушаны красці вугаль і з-за слабасці страціў прытомнасць.
ав