Беларуская Служба

Эстонія далучаецца да Інвестыцыйнага фонду Трохмор’я

17.04.2020 14:20
Ініцыятыва Трохмор’е накіравана на ўмацаванне інфраструктурных, энергетычных і дзелавых сувязяў паміж 12 былымі камуністычнымі краінамі.
Szczytu Trójmorza w Warszawie
Szczytu Trójmorza w Warszawiemat. pras. prezydent.pl

Урад Эстоніі ў чацвер, 16 красавіка пацвердзіў рашэнне аб далучэнні да фонду, якому даручана павялічыць фінансаванне амбіцыйных інфраструктурных праектаў у энергетыцы, транспарце і лічбавым сектары ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, інфармуе афіцыйны партал супольнасці 3seas.eu. Дагэтуль да праекту далучыліся Польшча і Румынія, а таксама некалькі іншых краін рэгіёну разглядаюць такую магчымасць.

Паводле ацэнкі міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, далучэнне да Фонду з'яўляецца важным крокам для яго краіны на шляху палітычнага супрацоўніцтва з ЗША і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Як адзначыў Рэйнсалу, фонд стане магутным стымулам для рэалізацыі стратэгічных задач у інфраструктурных інвестыцыях, асабліва ў такіх галінах, як энергетычная бяспека, лічбавыя сеткі і транспарт.

Эстонія рыхтуецца стаць гаспадаром трэцяга бізнес-форуму ініцыятывы Трохмор’е, якія пройдзе ў Таліне сёлета 19-20 кастрычніка. Форум быў адкладзены праз пандэмію каранавіруса.

Кіраўнік эстонскага МЗС заявіў, што «арганізацыя саміту і дзелавога форуму ў Эстоніі – выдатная магчымасць для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж членамі Трохмор’я».

Ініцыятыва Трохмор’е накіравана на ўмацаванне інфраструктурных, энергетычных і дзелавых сувязяў паміж 12 краінамі, якія ляжаць паміж Чорным, Балтыйскім і Адрыятычным морам. Ініцыятыва абʼядноўвае Польшчу, Аўстрыю, Балгарыю, Харватыю, Чэхію, Эстонію, Літву, Латвію, Румынію, Славаччыну, Славенію і Вугоршчыны.

Ключавымі партнёрамі ініцыятывы Зʼяўляюцца ФРГ, Еўрапейскі Звяз і ЗША. Пра Далучэнне Эстоніі да да Інвестыцыйнага фонду Трохмор’я пісаў партал гэтай ініцыятывы 3seas.eu.

эж