Беларуская Служба

Апазіцыйная «Грамадзянская платформа» вырашыла пакінуць пастамент

20.04.2020 14:48
Лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі Барыс Будка заяўляе, што будзе кансультаваць свой план з усімі, але на практыцы гэта зводзіцца да перамоваў з Яраславам Говіным.
Głosowanie w Sejmie podczas pandemii koronawirusa
Głosowanie w Sejmie podczas pandemii koronawirusaJakub Kaminski/East News

Палітык – гэта практычная прафесія, якая патрабуе – як, напрыклад, і прафесія цесляра або шаўца практычных навыкаў. А хто-небудзь чуў пра тое, што шавец байкатаваў сваіх кліентаў?, – піша публіцыстка Зузанна Дамброўска на старонка газеты Rzeczpospolita.

«Грамадзянская платформа» вырашыла, нарэшце, выпацкаць рукі. Гэта добры знак. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя, спрабуючы адмовіцца ад стратэгіі пагардлівага маўчання, выступае ў панядзелак з прапановай аб прэзідэнцкіх выбарах. Таму «Грамадзянская платформа» прымае сумную праўду пра тое, што «Права і справядлівасць», як пераможца выбараў, раздае палітычныя карты.

Лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі Барыс Будка заяўляе, што будзе кансультаваць свой план з усімі, але на практыцы гэта зводзіцца да перамоваў з Яраславам Говіным. Толькі кіраўнік партыі «Паразуменне» (якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю) можа зрабіць любы выхад з патавай выбарчай сітуацыі рэальным.

Асаблівую ўвага варта надаць слову «можа », бо так як і ў вастрыні кінжалаў, так і ў пагадненні ніхто не можа быць упэўнены, піша публіцыстка газеты Rzeczpospolita Зузанна Дамброўска.

Пазіцыя «Грамадзянскай платформы», якую дадаткова падмацавала яе кандыдатка Малгажата Кідава-Блоньска сваім арыстакратычным нежаданнем размаўляць з плебсам, прынесла рэзкае падзенне ў апытаннях. Гэтаму паспрыялі вельмі слабыя прагнозы адносна яўкі, што яшчэ больш падштурхнула «Права і справядлівасць» да ўпартасці па пытанню правядзення прэзідэнцкіх выбараў у траўні. Пасля і ўся «Грамадзянская кааліцыя» адраклася ад пасаду, а іх кандыдат адправіўся ва ўнутраную эміграцыю. «Фундаменталісты», якія гавораць, што толькі байкот будзе адзінай пазіцыяй, годнай законапаслухмяных элітаў, самі забыліся, як калісьці садзіліся за абсалютна розных кшталтаў сталы, каб размаўляць з людзьмі, далёкімі ад дэмакратычных поглядаў.

Палітыкі абавязаны вырашыць выбарчую праблему так, каб усе групы выбарцаў змаглі, з невялікім самаўнушэннем, з чыстым сумленнем прагаласаваць за свайго кандыдата або кандыдатку. Калі гэтага не будзе, то давер да інстытуту выбараў будзе падарваны. І калі хтосьці разлічвае, што кіроўная «Права і справядлівасць» скампраметуе сябе травеньскім галасаваннем і стратэгія бурнага байкоту раптам адкрые расплюшчыць вочы, то ён моцна памыляецца. Гэта не першы выпадак у найноўшай гісторыі Еўропы. Пра сумную перспектыву травеньскіх выбраў у Польшчы на старонка газеты Rzeczpospolita пісала Зузанна Дамброўска.

эж