Беларуская Служба

За менш чым два тыдні да выбараў усё яшчэ невядома, як яны будуць выглядаць

29.04.2020 15:47
Палітыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» бяруць пад развагу розныя сцэнары, у тым ліку ўвядзенне надзвычайнага становішча.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Andrey_Popov

Шанцы на тое, што палякі 10 траўня выберуць прэзідэнта, з кожным днём змяншаюцца – піша Dziennik Gazeta Prawna. Сенат верагодней за ўсё 5 траўня прыме рашэнне наконт галасавання па пошце. Але, чым бліжэй гэтая дата, тым больш пытальных знакаў – калі галасаванне адбудзецца, у якой форме і ці дзяржаве пры нагодзе пагражаюць палітычныя буры.

Як стала вядома выданню, палітыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» бяруць пад развагу розныя сцэнары, у тым ліку ўвядзенне надзвычайнага становішча па прычыне стыхійнага бедства, тады выбары можна перакласці на пазнейшы тэрмін. Да канца невядома, якое стыхійнае бедства стала б прычынай надзвычайнага становішча. Магчыма, гэта будзе не пандэмія каранавіруса, а самая сур’ёзная за шмат гадоў засуха. Такое становішча можна было б увесці на вельмі кароткі перыяд, нават на 2-3 дні. Гэтага было б дастаткова, каб падоўжыць тэрмін дзейснага прэзідэнта.

Іншая магчымасць – выбары ўдасца правесці ў траўні, але тады ўладам неабходна было б памірыцца са сваімі саюзнікамі – між іншым Яраславам Говіным, кіраўніком палітычнай партыі «Паразуменне», якая ўваходзіць ва ўладныя структуры, але Говін выступіў рэзка супраць майскага тэрміну выбараў.

Калі не ўдасца прыняць закон аб выбарах па пошце, то ў апошні момант, за некалькі дзён да 10 траўня, можа аказацца, што неабходна правесці традыцыйнае галасаванне – зусім без падрыхтоўкі. Можна сабе ўявіць, што такія выбары адбываюцца, але толькі тэарэтычна, а пазней Вярхоўны суд прызнае іх несапраўднымі, і маршал Сейму (ніжэйшай палаты парламенту) прызначае новы тэрмін галасавання.

нг