Беларуская Служба

Моцны вынік 16 год Польшчы ў ЭЗ

01.05.2020 07:10
Польшча канчаткова стала часткай заходняй цывілізацыі, эканоміка краіны ўмацавалася, грамадства ўзбагацілася.
Аўдыё
  • 16 гадавіна ўступлення Польшчы ў ЕЗ
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Bruno /Germany z Pixabay/CC0

Уваход у склад Еўрапейскага Звязу забяспечыў палякам 16 год развіцця. Аднак сёлета пандэмія каранавірусу абудзіла крытыкаў Еўразвязу ў Польшчы.

1-га траўня 2004-га года на моцы Трактата аб далучэнні, падпісанага 15 красавіка 2003-га года ў Афінах, Польшча стала чальцом Еўрапейскага Звязу.

Пра важнасць гэтай падзеі палякам нагадаў прэзідэнт Анджэй Дуда, які зазначыў, што палякі павінны ўсведамляць, якай вартасцю стала далучэнне да Еўразвяза, які даў палякам мноства магчымасцяў.

- У выніку рашэння народу падчас рэферэндуму Польшча далучылася да Еўразвязу. Таксама гэта быў вынік супольных намаганняў лідараў, якія згодна вырашылі, што гэта ў інтарэсах Польшчы. Гэта наш буйны поспех. Пасля доўгіх гадоў ізаляцыі за жалезнай заслонай мы сёння ёсць часткай вялікай еўрапейскай супольнасці. Еўропа – гэта мы. Еўразвяз – гэта мы, Кожны, хто спрабуе цяпер выклікаць занепакаення, што да нашай прысутнасці ў ЕЗ – дзейнічае на шкоду інтарэсаў Польшчы.

Віцэ-міністр культуры Польшчы Яраслаў Сэлін зазначыў, што далучыўшыся да ЭЗ, Польшча вярнулася ў сям'ю народаў, што твораць заходнюю цывілізацыю. Такія арганізацыі як Еўразвяз або НАТО, зʼяўляецца натуральным месцам для Польшчы.

– Польшча, будучы часткай заходняй цывілізацыі, павінна быць чальцом найважнейшых арганізацыяў, створаных Захадам. Нядаўна мы святкавалі 20 угодкі далучэння Польшчы да Паўночнаатлантычнага альянсу, – гэта арганізацыя, якая павінна бараніць палітычнымі ды вайсковымі сродкамі нашую цывілізацыю Захаду. Цяпер мы адзначае 16 год нашага сяброўства ў Еўрапейскім Звязе. Гэта іншая арганізацыя, якая мае больш эканамічна-палітычны характар, увасабляе еўрапейскае адзінства. Мы належым да Еўропы, пра што вырашылі на рэферэндуме.

Рашэнне аб далучэнні Польшчы да ЭЗ прыняў у 2003 годзе ўвесь польскі народ, 77% палякаў прагаласавала за «ўступленне Польшчы ў Еўрапейскі Звяз» на рэферэндуме. 16 год пазней палякі надалей застаюцца еўраэнтузіястамі, падкрэсліў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

– Што тычацца сяброўства ў НАТО ды ЭЗ, у гэтых пытаннях пануе агульнанацыянальная згода. Большасць палякаў падтрымлівае сяброўства ў ЭЗ ды НАТО. Дасягненні папярэдняга перыяду, часоў далучэння, захаваліся. Мы надалей застаемся еўраэнтузіястамі.

Пра пазітыўны вынік кажуць таксама эксперты ды палітыкі. Зазначаецца, што ўсе 16 год сяброўства Польшчы ў ЭЗ, эканоміка краіны развівалася, палякі карысталіся еўрапейскімі фінансамі ды тэхналогіяй, каб падцягнуць узровень жыцця ў краіне да заходнееўрапейскага. У краіне пануе мір, рэалізуюцца інвестыцыі, рашэнне аб далучэнні да ЭЗ стала адным з найбольш важных падзей сучаснай гісторыі Польшчы, кажа дзяржсакратар у канцылярыі прэзідэнта Войцех Калярскі.

– З перспектывы мінулых гадоў бачна, наколькі важнай была тая падзея, які ўплыў яна мела на гісторыю Польшчы. 90% палякаў выказваюць задавальненне з той нагоды, што азначае, што мы пазітыўна ацэньваем тыя здарэнні.

Летась Польшча гучна адзначала гадавіну далучэння да ЕЗ. Шмат казалася пра лёсавызначальны характар гэтай гістарычнай падзеі, у польскай сталіцы прайшлі маштабныя святочныя ўрачыстасці.

Сёлета маштабнага святкавання няма. Гадавіна далучэння праходзіць ва ўмовах эпідэміі ды каранціну. Польскія палітыкі кажуць пра тое, што Еўразвяз падвёў сваіх чальцоў. На гэта звярнуў увагу лідар партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. Прэсавы сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер зазначыў, што Еўразвяз ня можа ператварыцца ў звышдзяржаву.

- Канцэпцыя Еўрапейскага Звязу як супольнасці абʼяднаных нацый, але асобных краін, якія дзейнічаюць у альянсе, зʼяўляецца найлепшай канцэпцыяй, а не ЕЗ як звышрдзяржава. Такая мадэль проста не спрацуе.

Крытычныя галасы гучаць і ад палякаў, што жывуць у ЕЗ. Напрыклад, на партале dobryruch.co.uk палякі выставілі суворыя ацэнкі чалецтва ў Еўразвязе.

- На польскім тэлебачанні можна пачуць шмат захаплення, нібыта Еўрапейскі Звяз «дае нам усё». Між тым Польшча знаходзіцца ў Еўрапейскім Саюзе ўжо 16 гадоў, і што гэта дало Польшчы? А самы нізкі заробак, самы дарагі ZUS, масавую эміграцыю і амаль самае нізкае багацце на чалавека ва ўсім ЕЗ.

У Польшчы адзначаюць 16-годзе далучэння да Еўрапейскага Звязу. Гаворыцца пра тое, што гэты крок стаў гістарычным рашэннем для краіны, якое забяспечыла Польшчы доўгія гады міру ды развіцця. Сёлетні крызіс: эпідэмія ды эканамічная стагнацыя, абудзіў крытыкаў Еўразвязу ў Польшчы.

Юры Ліхтаровіч