Беларуская Служба

Выбары ў цені каранавіруса

12.05.2020 15:55
9 жніўня ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары.
Аўдыё
  • Беларусам давядзецца выбіраць прэзідэнта падчас эпідэміі
Аляксандр ЛукашэнкаEPA/SERGEI GAPON/ POOL Dostawca: PAP/EPA.

Сёлета яны пройдуць ва ўмовах пандэміі. Што гэта азначае, мы абмеркавалі з экспертам.

З 1994-га года Беларуссю кіруе адзін і той жа чалавек - Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ён збіраецца пераабірацца ўжо ў пяты раз. Пры гэтым упершыню за апошнія яму давядзецца змагацца на выбарах не з апазіцыяй, а з каранавірусам, які ценем завіс над краінай.

Беларуская грамадства ў апатыі, самаізалюецца, інтарэсу да выбараў не назіраецца. Беларуская апазіцыя падзеленая ды не ў стане прадставіць альтэрнатыву Лукашэнку.

З'явіліся паведамленні пра магчымы ўдзел у выбарах «кандыдата з наменклатуры». З’явілася заява пра гатовасць ісці ў прэзідэнты, былога кіраўніка ПВТ, былога пасла Беларусі ў ЗША Валерыя Цапкалы.

Адмыслоўцы разважаюць цяпер, ці гэта «хітры манеўр» прэзідэнцкай адміністрацыі, ці «бунт наменклатуры». Магчымы розныя варыянты, але галоўнай пагрозай для Лукашэнкі на выбарах не ёсць Цапкала ці нехта іншы.

Ягоная першая праблема – гэта каранавірус, перакананы палітолаг Андрэй Ляховіч. Эпідэмія паказала ўсе слабасці створанай Лукашэнкам сістэмы кіравання.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл